Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва

Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва

Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва з’яўляецца правапераемнікам Брэсцкай абласной дзіцячай бібліятэкі, якая была заснавана ў 1961 г., а ў 1988 г. стала дзіцячым аддзяленнем Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Аддзел знаходзіцца ў асобным двухпавярховым будынку ў гістарычным цэнтры Брэста (вул. Куйбышава, 32).


Фонд аддзела, універсальны па змесце і відах выданняў, складае больш за 118 тыс. асобнікаў. Чытачы — школьнікі 1–11-х класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў. Асобныя катэгорыі чытачоў — дашкольнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама бацькі, выхавацелі, настаўнікі. Штогод у аддзеле абслугоўваюцца больш за 7 тыс. чытачоў.


У структуры аддзела выдзелены абанемент і чытальная зала, праца якіх дыферэнцыруецца па ўзроставай прыкмеце. Маюцца кафедры абслугоўвання чытачоў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Чытачам прадастаўляецца магчымасць самастойна працаваць з электроннымі дакументамі.


Асноўны напрамак дзейнасці аддзела — вывучэнне і маніторынг стану дзіцячага чытання як асновы жыццёвай стратэгіі падрастаючага пакалення ў рэгіёне. З гэтай мэтай праводзяцца:

* Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі;

* Конкурс летняга чытання;

* тэматычныя заняткі «Майстэрня ведаў» для чытачоў 11–14 гадоў;

* мерапрыемствы па фарміраванні інфармацыйнай культуры сучасных школьнікаў;

* сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі новых кніг, выставы літаратуры, майстар-класы, інтэрактыўныя чытанні, акцыі і святы.


Штогод складаецца праграма летняга чытання дзяцей 6–11 гадоў. У аддзеле працуюць літаратурна-пазнавальны клуб «Ліхтарык», «Школа маленькіх чараўнікоў». Ажыццяўляюцца розныя праекты (напрыклад, «Дзеці, бацькі, бібліятэка: крокі насустрач», «Польскія суботы ў бібліятэцы»), акцыі («Бібліятэчны дэсант», «Дзеці Брэста — за раздзельны збор адходаў!») і іншыя формы культурна-асветніцкай працы з дашкольнікамі і малодшымі школьнікамі, у т. л. медыяўрокі, якія наведваюць у год больш за 1 тыс. дзяцей.


Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва аказвае дадатковыя платныя паслугі.


Заг. аддзела Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна

Рэжым работы: з 10.00 да 19.00. 

Выхадны дзень: субота (у летні перыяд — субота, нядзеля)

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, вул. Куйбышава, 32.

Тэл: +375 162 20 90 49 — заг. аддзела

+375 162 20 90 50 — кафедра абслугоўвання чытачоў


Зварот да спісу