Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел літаратуры на замежных мовах

Аддзел літаратуры на замежных мовах

Аддзел выданняў на замежных мовах з'яўляецца спецыялізаваным структурным падраздзяленнем Бібліятэкі, выдзеленым са складу чытальнай залы гуманітарных навук у сярэдзіне 80-х гг. XX ст.


У аддзеле працуе 3 спецыялісты:

- заг. аддзелам Налобіна Таццяна Алегаўна (польская мова);

- вядучы бібліёграф Новікава Майя Мікалаеўна (англійская мова);

- бібліёграф I катэгорыі Міхальчук Тамара Мікалаеўна (французская мова).


Фонд аддзела ўключае каля 20 тыс. дакументаў на 45 мовах.

Кнігі:

· на ангельскай мове;

· на нямецкай мове;

· на польскай мове;

· на французскай мове;

· на рускай мове;

· на ўкраінскай мове;

· на іншых мовах.

Іншыя віды выданняў:

· CD / CD-Rom;

· DVD;

· паштоўкі, постэры, карты, гульні, календары.


У якасці прыярытэтных у камплектаванні фонду выдзелены:

· арыгінальныя выданні і выданні ў дапамогу вывучэння замежных моў;

· выданні па гуманітарных навуках (літаратуразнаўства, мовазнаўства, гісторыя, культура, краіназнаўства, методыка выкладання замежных моў);

· мастацкая літаратура;

· літаратура па мастацтве замежных краін;

· слоўнікі, даведачныя выданні.


Фонд аддзела ўключае перыядычныя выданні на замежных мовах, якія паступаюць па падпісцы і перадаюцца ў дар.


Да Вашых паслуг творчая майстэрня Maker Space, акуляры для працы з мабільнымі праграмамі, акуляры віртуальнай рэальнасці, гульнявая адукацыйная сістэма OSMO для дзяцей 7-11 гадоў, канструктары Snap Circuits Extreme, Lego, Makey Makey і інш. развіваючыя гульні, а таксама ноўтбукі і планшэты для правядзення групавых праграм.


У фондзе аддзела выдзелены калекцыі і Цэнтры вывучэння асобных замежных моў:

· англамоўны куток (калекцыя «Амерыкана» з рознымі відамі арыгінальных амерыканскіх выданняў і брытанская калекцыя «Millennium Library»);

· нямецкі куток (калекцыя арыгінальных дакументаў на нямецкай мове «Deutsch aktuell»);

· французскі куток (навучальна-метадычная і мастацкая літаратура на французскай мове);

· польская калекцыя арыгінальных навучальных і літаратурна-мастацкіх выданняў «A to Polska właśnie»;

· карэйская калекцыя навучальнай літаратуры для тых, хто вывучае карэйскую мову.


Да вашых паслуг:

«Клуб інтэлектуальнага развіцця 50+»

«Нядзельная кіназала» прагляд фільмаў на замежных мовах з субтытрамі.


Аддзел мае самастойны даведачны апарат, які ўключае:

· алфавітны каталог выданняў на замежных мовах;

· сістэматычны каталог выданняў на замежных мовах (да 23.12.2019 г.);

· тэматычную картатэку артыкулаў з перыядычных выданняў на замежных мовах (да 01.01.2013 г.).


Уся літаратура на замежных мовах, якая паступае ў Бібліятэку, апрацоўваецца ў аддзеле, вядзецца аналітычная апрацоўка артыкулаў з перыядычных выданняў і зборнікаў на англійскай і французскай мовах па методыцы выкладання замежных моў, краіназнаўстве, літаратуразнаўстве і культуры. Звесткі аб выданнях заносяцца ў электронную базу даных (ЭБД) «Кнігі абласной бібліятэкі», электронную базу даных (ЭБД) «Літаратура на замежных мовах. Артыкулы».


Аддзел ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы («Правілы карыстання бібліятэкай». Раздзел IX).


Да Вашых паслуг 24 працоўныя месцы.

Мы здзяйсняем пошук інфармацыі па запыце ў Інтэрнэце.


Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:

· выдача выданняў павышанага попыту на дом;

· пазнавальныя праграмы (для груп), у т. л. у перыяд канікул;

· тэматычны падбор літаратуры;

· фотасесія ў інтэр'ерах аддзела.


Заг. аддзелам: Налобіна Таццяна Алегаўна

Рэжым працы: 10:00-19:00

Выхадны дзень: пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48

Тэл.: +375 162 59 21 74

e-mail: brestcorner@mail.ru; brestinfousa@mail.ru

Мы ў сацыяльных сетках:

Facebook: brestcorner.ino

               

VK: Library_gorky

      

Instagram: library_gorky

Зварот да спісу