Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Аддзел захоўвання асноўнага фонду

Аддзел захоўвання асноўнага фонду

Аддзел захоўвання асноўнага фонду — самастойнае структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, задачай якога з’яўляецца арганізацыя, улік і забеспячэнне захаванасці асноўнага фонду Бібліятэкі. Фонд аддзела — галіновая літаратура навуковага і навукова-папулярнага характару, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, манаграфіі, зборы твораў класікаў сусветнай і айчыннай літаратуры. А таксама беларускія і расійскія перыядычныя выданні мінулых гадоў.


Дакументы кожнага віду групуюцца ў падфонды:

• Кнігі — 214 280 экз.

• Часопісы — 598 назваў, 277 699 экз.

• Газеты — 6 929 падшывак, 579 назваў   

 Аўтарэфераты дысертацый — 10 801 экз.


У аддзеле захоўвання асноўнага фонду вылучаны наступныя калекцыі:

• Калекцыя літаратуры на англійскай мове, прысвечаная ІІ Сусветнай вайне («Fighting for Freedom: The United States in World War II») — 612 экз.

• Калекцыя класікаў марксізму-ленінізму — 1 024 экз.


Аддзел захоўвання асноўнага фонду ўзаемадзейнічае з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Бібліятэкі:

• атрымлівае новыя дакументы з аддзела камплектавання фондаў і перадае іх у іншыя падраздзяленні Бібліятэкі;

• прымае літаратуру, якая не карыстаецца попытам чытачоў, але не страціла сваёй каштоўнасці, з аддзелаў абслугоўвання;

• прымае на захоўванне перыядычныя выданні мінулых гадоў;

• ажыццяўляе выдачу літаратуры ў чытальныя залы Бібліятэкі па чытацкіх запытах.

Адзіныя і апошнія экзэмпляры кніг, часопісаў, падшывак газет захоўваюцца ў фондзе пастаянна.


Даведачны апарат аддзела захоўвання асноўнага фонду складаюць:

• Тапаграфічны каталог

• Алфавітная картатэка часопісаў

Алфавітная картатэка газет


Загадчык аддзела Выступкіна Наталля Мікалаеўна

Рэжым работы: з 10.00 да 19.00

Выхадны дзень: пятніца, субота

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл .: +375 162 57 48 73


Міжбібліятэчны абанемент (МБА) — гэта абмен кнігамі паміж бібліятэкамі з мэтай найбольш поўнага і хуткага задавальнення запытаў чытачоў на кнігі, якія адсутнічаюць у Бібліятэцы.


Паслугі:

 МБА дае магчымасць аддаленым карыстальнікам атрымліваць комплекс паслуг, якія ўключаюць: бібліяграфічную падтрымку заказаў, пошук у разнастайных базах даных, выдачу арыгіналаў у часовае карыстанне.

• Для больш аператыўнага абслугоўвання чытачоў Бібліятэкі заказы накіроўваюцца ў цэнтры МБА па электроннай пошце.

 Папярэдні пошук запатрабаванага дакумента па электронных каталогах бібліятэк дазваляе скараціць тэрмін выканання замовы.

 Бібліятэка падтрымлівае сувязі з усімі ўніверсальнымі і галіновымі цэнтрамі МБА Рэспублікі Беларусь.


Супрацоўнік МБА — Загадчык аддзела Выступкіна Наталля Мікалаеўна

Рэжым работы: з 10.00 да 19.00

Выхадныя дні: пятніца, субота.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл .: +375 162 57 48 73

е-mail: obmen.fond.brest@gmail.com


Участак абменнага фонду з’яўляецца адным з напрамкаў работы аддзела захоўвання асноўнага фонду.

Абменны фонд фарміруецца з пасіўнай часткі фонду, а менавіта, з бібліятэчных дакументаў, якія не страцілі сваёй навуковай і гістарычнай каштоўнасці. У фондзе, які налічвае больш за 2,5 тыс. экз. кніг для абмену, шырока прадстаўлена літаратура на рускай і беларускай мовах.


Асноўныя задачы абменнага фонду:

- фарміраванне абменнага фонду з мэтай захоўвання дакументаў, якія не карыстаюцца попытам, і папаўненне ўласных фондаў Бібліятэкі;

- удзел у абласным, рэспубліканскім і міжнародным дакументаабмене;

- інфармаванне бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў пра склад абменнага фонду Бібліятэкі шляхам складання і распаўсюджвання спісаў дакументаў, прызначаных для абмену і размеркавання;

- правядзенне для спецыялістаў вобласці мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам у сферы ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену.


Асноўныя крыніцы камплектавання абменнага фонду:

- дары;

- уласныя выданні Бібліятэкі;

- дакументы, спісаныя па прычыне дублетнасці, з дзеючых фондаў Бібліятэкі і фондаў іншых бібліятэк вобласці;

- дакументы, закупленыя для міжнароднага абмену, паводле дамоваў аб супрацоўніцтве.


Супрацоўнік абменнага фонду — бібліятэкар Абрамовіч Ларыса Мікалаеўна

Рэжым работы: з 10.00 да 19.00

Выхадны дзень: пятніца, субота.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.(цокальны паверх)

Тэл .: +375 162 57 48 73

е-mail: mba.brest@mail.ru

Зварот да спісу