Аддзел літаратуры па мастацтве з’яўляецца структурным падраздзяленнем Бібліятэкі, які ажыццяўляе бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне чытачоў кнігамі, перыядычнымі выданнямі эстэтычнага накірунку, аўдыявізуальнымі і выяўленчымі матэрыяламі, нотамі, электроннымі дакументамі.
У аддзеле захоўваюцца скарбы сусветнага мастацтва на ўсіх носьбітах інфармацыі.
Фонд аддзела на 01.01.2021 г. складае 50 656 экз. дакументаў.
Кніжны фонд налічвае 26 078 экз. кніг і 361 брашур, сярод якіх — унікальная мастацтвазнаўчая літаратура і мастацкія альбомы з якаснай паліграфіяй, 248 электронных дакументаў, 11 буклетаў.
Фанатэка налічвае 4 953 вінілавых кружэлак, 51 аўдыякасеты, 617 кампакт-дыскаў.
Відэатэка налічвае 51 відэакасету, 200 дыяфільмаў, 4 617 дыяпазітываў.
Калекцыя выяўленчых дакументаў па мастацве налічвае 2 008 экз., складаецца з камплектаў рэпрадукцый, плакатаў і паштовак.
Нотная калекцыя захоўвае 11 258 нотных выданняў.
Штогод аддзел выпісвае каля 70 расійскіх і беларускіх часопісаў і газет па архітэктуры, дызайне, інтэр’еры, модзе, рукадзеллі, музыцы, мастацтве і методыцы выкладання, антыкварыяце, кінамастацтве, тэатры, мастацкай фатаграфіі.
Аддзел мае даведачны апарат, які складаецца з 7 картачных каталогаў.
* Алфавітны каталог нотных выданняў;
* Сістэматычны каталог нотных выданняў;
* Алфавітны каталог відэаматэрыялаў;
* Алфавітны каталог гуказапісаў;
* Прадметны каталог выданняў па мастацтве;
* Алфавітны каталог кніг.
4 картатэкі:
* Тэматычная картатэка артыкулаў па мастацтве;
* Картатэка партрэтаў;
* Прадметна-тэматычная картатэка гуказапісаў;
* Алфавітная картатэка драматычных твораў.
7 электронных баз даных (ЭБД):
* Аўдыявізуальныя дакументы (аналітыка);
* Аўдыявізуальныя дакументы;
* Ноты;
* Ноты (аналітыка)
* Выяўленчыя дакументы
* Выяўленчыя дакументы (аналітыка)
* Артыкулы абласной бібліятэкі.
У аддзеле можна атрымаць дакументы з фонду, а таксама з фонду асноўнага кнігасховішча. Аддзел дае магчымасць паслухаць кружэлкі, аўдыякасеты і кампакт-дыскі, а таксама праглядаць відэакасеты, слайды, мікрафільмы.
Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:
* выдача выданняў павышанага попыту на дом;
* тэматычны падбор літаратуры;
* ксеракапіраванне;
* запіс інфармацыі на электронны носьбіт чытача;
* капіраванне дакументаў з фонду аддзела на партатыўную прыладу карыстальніка;
* сканіраванне і друк дакументаў (каляровы і чорна-белы).
Заг. аддзела: Філіпава Таццяна Сяргееўна
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадны дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: +375(162) 57 48 78