Чытальная зала бягучых перыядычных выданняў з 1991 г. з’яўляецца структурным падраздзяленнем Бібліятэкі.
Фонд чытальнай залы фармуецца шляхам афармлення штогадовай падпіскі. Фонд уключае газеты і часопісы па эканоміцы, палітыцы, праве, філасофіі, гісторыі, псіхалогіі, педагогіцы, мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, натуральным навуках, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, а таксама літаратурна-мастацкія часопісы і часопісы для сямейнага чытання, выдадзеныя за апошнія 6 гадоў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У аддзеле захоўваюцца 40 назваў газет (з 2016 г.) і 286 назваў часопісаў (з 2014 г.). Газеты і часопісы папярэдніх гадоў выданні знаходзяцца ў аддзеле асноўнага захоўвання фонду Бібліятэкі.
Перыёдыка па іншых галінах ведаў, а таксама на замежных мовах, знаходзіцца ў спецыялізаваных чытальных залах у адпаведнасці з іх тэматычных профілем.
Даведачны апарат чытальнай залы ўключае:
Чытальная зала ажыццяўляе выдачу перыёдыкі са свайго фонду і аддзела захоўвання асноўнага фонду.
Чытальная зала аказвае дадатковыя платныя паслугі:
Заг. чытальнай залы: Сахарэвіч Людміла Іванаўна
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадной дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016 г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: + 375(162) 57 48 39