Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу — структурнае падраздзяленне, дзейнасць якога накіравана на фарміраванне і задавальненне інфармацыйных, культурных, забаўляльных і творчых патрэб наведвальнікаў Бібліятэкі; стварэнне станоўчага іміджу ў соцыуме і прыцягненне ўвагі грамадскасці да рэсурсаў і паслуг Бібліятэкі.
Аддзел у сваёй дзейнасці арыентаваны на ўстанаўленне, умацаванне і развіццё ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры і адукацыі, грамадскімі аб’яднаннямі, арганізацыямі і прадпрыемствамі з мэтай ажыццяўлення сумесных праектаў.
Асноўнымі кірункамі ў працы аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу з’яўляюцца:
· вывучэнне, аналіз і ўкараненне ў практыку інавацыйнага вопыту бібліятэк па арганізацыі сацыякультурнай і маркетынгавай дзейнасці, забеспячэнне максімальнага задавальнення інфармацыйных, культурных, забаўляльных і творчых патрэб карыстальнікаў, дасягненне максімальнай эфектыўнасці бібліятэчнай дзейнасці;
· прыцягненне ўвагі карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў, паслуг, грамадскай дзейнасці Бібліятэкі;
· фарміраванне ў грамадстве станоўчага іміджу Бібліятэкі і прыцягненне новых карыстальнікаў;
· усталяванне, падтрыманне і развіццё сувязяў з грамадскасцю, партнёрамі і СМІ з мэтай ажыццяўлення сумесных праектаў і супрацоўніцтва;
· фарміраванне і развіццё традыцый у Бібліятэцы.
Заг. аддзела: Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна
Рэжым работы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: +375(162) 57 48 76
E-mail: