Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва

Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва

Дзіцячы аддзел — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое абслугоўвае групы чытачоў–дашкольнікаў і навучэнцаў 1–4 класаў, а таксама бацькоў, кіраўнікоў дзіцячага чытання (спецыялістаў у галіне адукацыі і выхавання).


Фонд аддзела на 01.01.2023 г. складае больш за 31 тыс. экз. дакументаў, з іх 29,7 тыс. экз. кніг, 942 экз. часопісаў, 52 экз. газет, 45 грамкружэлак, 98 відэакасет, 223 экз. электронных дакументаў і т.д.


Праекты аддзела:

клуб творчага чытання «Школа маленькіх чараўнікоў» (з 2011 г.), галоўнымі задачамі якога з'яўляюцца падтрымка і развіццё сумеснага чытання дзяцей і дарослых, прасоўванне «сямейнага чытання» ў кола каштоўнасных арыенціраў грамадзян, развіццё ў дзяцей навыкаў актыўнага творчага чытання, выхаванне эстэтычнага ўспрымання свету праз яркія выявы літаратурных герояў, знаёмства з лепшымі творамі вядомых дзіцячых аўтараў;

«Бібліятэка ў чамадане» (з 2021 г.), мэта якога — арганізацыя чытання найлепшых твораў сучаснай беларускай і замежнай літаратуры на тэрыторыі школ і гімназій г. Брэста;

кніжны тэатр «Выратавальны круг» (з 2023 г.) — рэгулярныя заняткі (гучныя чытанні, святы і г.д.) з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;


На базе аддзела праводзяцца пазакласныя чытанні на беларускай мове «Мая кніжная сядзіба», арганізуюцца сустрэчы з папулярнымі дзіцячымі пісьменнікамі, вядомымі людзьмі, заняткі па экалагічным, духоўна-маральным, патрыятычным, прававым выхаванні. Традыцыйнымі мерапрыемствамі аддзела з'яўляюцца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі (праводзіцца ў дні вясновых канікулаў), конкурс летняга чытання «Лета з кнігай».


Дзіцячы аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі: 

— падаўжэнне тэрміна карыстання кнігамі па тэлефоне;

— прыём заказаў на літаратуру па тэлефоне;

— выдача выданняў павышанага попыту на дом;

— правядзенне гульнявой экскурсіі–знаёмства дзяцей з бібліятэкай па запыце заказчыка і г.д.


Аддзел супрацоўнічае з ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.І.Хована», з ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Брэста», з ДУА «Спецыяльная школа №1 г. Брэста».


Загадчык аддзела: Бябес Валянціна Міхайлаўна.

Рэжым працы: 10:00–19:00.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, вул. Куйбышава, 32.

Тэл: +375 162 59 43 36 (загадчык); +375 162 59 42 29 (кафедра абслугоўвання).

Зварот да спісу