Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі — структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, якое з’яўляецца цэнтрам яе краязнаўчай дзейнасці.

Асноўным зместам работы аддзела з’яўляецца выяўленне, збор, арганізацыя, захаванне і выдача для карыстання чытачам краязнаўчых і рэгіянальных друкаваных дакументаў.

Фонд аддзела налічвае больш за 42 000 экз. кніг, каля 40 папак «малых форм» друкаваных выданняў Брэсцкай вобласці (афіш, плакатаў, паштовак  і інш.) на беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах, больш за 160 назваў беларускіх перыядычных выданняў.


Чытачы могуць карыстацца аб’ёмным  даведачна-бібліяграфічным апаратам, які ўключае:

*Краязнаўчы (традыцыйны) сістэматычны каталог (больш за 350 тыс. крыніц)

*Храналагічны каталог мясцовых выданняў

*Электронная база даных (ЭБД) «Краязнаўчая літаратура»

*Энцыклапедычныя і даведачныя выданні.


Асаблівую цікавасць выклікае субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны», які  яднае і каардынуе краязнаўчую інфармацыю Бібліятэкі і бібліятэк вобласці.

Аддзел ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы.

Аддзел вядзе асветніцкую дзейнасць — арганізуе прэзентацыі кніг, кніжныя выставы, літаратурныя вечарыны і сустрэчы з цікавымі людзьмі, удзельнічае ў доўгатэрміновых праектах Бібліятэкі.


Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:

* выдача выданняў павышанага попыту дадому; 

* тэматычны падбор літаратуры; 

* выдача дакументаў з фондаў аддзела для фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах Бібліятэкі; 

*праверка на вірусы здымнага носьбіта; 

* арганізацыя тэматычных выязных выстаў з бібліяграфічным аглядам да іх па запыту заказчыка.


Заг. аддзела Жэленгоўская Ірына Іванаўна

Рэжым работы: з 10.00 да 20.00 (выхадныя дні — з 10.00 да 19.00) 

Выхадны дзень: пятніца 

Санітарны дзень: апошняя серада месяца  

Кантактная інформацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.  

Тэл.: +375 162 57 48 79 

e-mail: 

Зварот да спісу