Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

Аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

Аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў займаецца метадычным, арганізацыйным і тэхнічным забеспячэннем работ у галіне аўтаматызацыі Бібліятэкі і бібліятэк Брэсцкай вобласці, якія адносяцца да сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час у Бібліятэцы функцыянуе лакальная вылічальная сетка, у якой задзейнічана 90 працоўных месцаў.

 

Асноўнымі напрамкамі работы аддзела з'яўляюцца:

* Аптымізацыя ўнутрыбібліятэчных працэсаў на аснове аўтаматызацыі асноўных функцыянальных комплексаў задач, што ажыццяўляецца з дапамогай эксплуатацыі АБІС ALIS-WEB (распрацоўшчык НВФ «ІНЕАК»). Падтрымка эксплуатацыі АБІС «ALIS-Web» ажыццяўляецца на аснове пастаяннага адміністравання аўтаматызаванай сістэмы, своечасовага абнаўлення яе модуляў, у адпаведнасці з патрабаваннямі рэспубліканскіх праграм па бібліятэчнай справе;

* Развіццё і падтрыманне ў працаздольным стане камп’ютарнай сеткі Бібліятэкі і аўтаматызаваных рабочых месцаў Бібліятэкі;

* Функцыянаванне комплексу тэхнічных і праграмных сродкаў Бібліятэкі забяспечваецца своечасовай тэхнічнай падтрымкай і абнаўленнем;

* Адміністраванне лакальных камп’ютарных сетак, сервернага і тэлекамунікацыйнага абсталявання забяспечваецца пры дапамозе наладжвання, падтрымкі, дыягностыкі і ліквідацыі праблем, якія ўзнікаюць у рабоце камп’ютарнай сеткі;

* Актуалізацыя і захаванасць уласных электронных рэсурсаў Бібліятэкі забяспечваецца шляхам стварэння архіўных копій на серверах Бібліятэкі і яе структурных падраздзяленняў,  на знешніх носьбітах.

* Падтрымка і абнаўленне сайта Бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сайце. Аддзел забяспечвае якаснае выкананне ўсіх відаў работ на праграмным узроўні, непасрэдна звязаных з эксплуатацыяй Сайта: размяшчэнне новай і выдаленне састарэлай інфармацыі, публікацыя інфармацыі з баз даных, распрацоўка новых web-старонак, рэалізацыя палітыкі размежавання доступу і забеспячэнне бяспекі інфармацыйных рэсурсаў;

* Развіццё камунікацыйнай сістэмы Бібліятэкі і садзейнічанне ў рэалізацыі інфармацыйных паслуг на электроннай базе рэалізуецца праз магчымасць прадастаўлення доступу да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг у сеткавым рэжыме, і дасягаецца такімі сродкамі, як: web-сайт Бібліятэкі, форум, арганізацыя дыстанцыйнага інфармацыйнага пошуку ў электронным каталогу.

* Функцыянаванне і ўдасканаленне сістэмы абслугоўвання карыстальнікаў Бібліятэкі на аснове інфармацыйных тэхналогій забяспечваецца праз развіццё віртуальнага бібліятэчнага сэрвісу — службу «Спытай бібліятэкара» на сайце Бібліятэкі;

* Метадычная работа ўключае ў сябе кансультаванне і аказанне метадычнай і практычнай дапамогі спецыялістам бібліятэк Брэсцкай вобласці па пытаннях рэалізацыі працэсаў аўтаматызацыі бібліятэк і развіцця інфармацыйных тэхналогій;

* Прапрацоўка перспектыўных напрамкаў развіцця ў сферы інфарматызацыі Бібліятэкі ажыццяўляецца шляхам вывучэння інавацыйных напрамкаў у сферы развіцця бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій, распрацоўкі і прасоўвання канкрэтных прапаноў і праектаў;

 

У Бібліятэцы аўтаматызаваны наступныя працэсы:

* камплектаванне і апрацоўка дакументаў;

* стварэнне бібліяграфічных баз даных рознай тэматыкі;

* рэгістрацыя чытачоў;

* абслугоўванне чытачоў;

* МБА.

 

Заг. аддзела Жак Наталля Паўлаўна

Рэжым работы: панядзелак – пятніца з 8.30 да 17.00, абед з 13.00 да 13.30

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (цокальны паверх)

Тэл .: 375 162 57  48 75

e-mail: otdel.it.bibl@gmail.com

e-mail: library_brl.by@mail.ru

Зварот да спісу