Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел (ІБА) з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Бібліятэкі. ІБА ажыццяўляе інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне чытачоў шляхам фарміравання і выкарыстання ўніверсальнага фонду даведачных і бібліяграфічных выданняў, атрымліваючы іх першы або адзіны асобнік, які паступіў у бібліятэку, а таксама выкарыстоўваючы ў працы рэсурсы аддаленага доступу.
Даведачна-бібліяграфічны фонд ІБА на 01.01.2021 г. — 6 848 экз. Асноўную частку фонду складаюць універсальныя энцыклапедыі (Беларуская энцыклапедыя, Вялікая Расійская энцыклапедыя, Новая Расійская энцыклапедыя, Вялікая энцыклапедыя выдавецтва «ТЭРА», Вялікая савецкая энцыклапедыя, Брытаніка, Оксфардская ілюстраваная энцыклапедыя і інш.), некаторыя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі рускай і беларускай моў, энцыклапедычныя і тэрміналагічныя слоўнікі і іншыя даведачныя выданні.
У ІБА маюцца выданні Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, бібліяграфічныя дапаможнікі, бібліяграфічныя слоўнікі, перыядычныя выданні па бібліяграфіі, Штогоднікі кнігі з 1945 года.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца на аснове выкарыстання даведачна-бібліяграфічнага апарату (ДБА), даведачна-бібліяграфічнага фонду (ДБФ) Бібліятэкі, інфармацыйных рэсурсаў аддаленага доступу.
У ІБО знаходзяцца:
* алфавітны каталог
* сістэматычны каталог
* сістэматычная картатэка артыкулаў (СКА)
* картатэка загалоўкаў мастацкіх твораў
* тэматычная картатэка вершаў
* паказальнік персаналій да СКА
Да паслуг чытачоў — электронны каталог (ЭК), які ўключае наступныя бібліяграфічныя базы даных уласнай генерацыі:
• Кнігі абласной бібліятэкі
• Артыкулы абласной бібліятэкі
• Аўтарэфераты
• Дакументы па мастацтве
• Аўдыёвізуальныя дакументы (аналітыка)
• Ноты (аналітыка)
• Выяўленчыя выданні (аналітыка)
• Краязнаўчая літаратура
• Замежная літаратура. Артыкулы.
• Электронныя дакументы
• Перыядычныя выданні
ІБА выконвае па запытах чытачоў усе віды даведак, у т. л. віртуальныя.
ІБА займаецца падрыхтоўкай бібліяграфічных паказальнікаў, спісаў і іншых інфармацыйных матэрыялаў па актуальных тэмах. ІБА арганізоўвае работу па павышэнні ўзроўню бібліяграфічных ведаў розных груп чытачоў, ажыццяўляе індывідуальныя і групавыя кансультацыі па выкарыстанні ДБА, праводзіць тэматычныя экскурсіі па бібліятэцы.
ІБА аказвае дадатковыя платныя паслугі:
• выдача выданняў павышанага попыту, электронных дакументаў, перыядычных выданняў на дом
• праверка на вірусы здымнага носьбіта
• капіраванне файлаў на электронны носьбіт заказчыка
• вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт (друк чорна-белы)
• раздрукоўка тэматычных спісаў літаратуры з электроннага каталога
• рэдагаванне бібліяграфічнага апісання
• удакладненне элементаў бібліяграфічнага апісання
Заг. аддзела: Галавейка Аксана Аляксандраўна
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадной дзень:пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл: +375(162) 57 48 77
E-mail: ibobob@yandex.ru