Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Агульная чытальная зала

Агульная чытальная зала

Агульная чытальная заластруктурнае падраздзяленне бібліятэкі для абслугоўвання карыстальнікаў па ўсім спектры гуманітарных, дакладных і прыродазнаўчых навук: эканоміцы, палітыцы, праве, гісторыі, філасофіі, псіхалогіі, мовазнаўстве і літаратуразнаўстве, мастацкай літаратуры, а таксама матэматыцы, хіміі, фізіцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы, тэхніцы і г.д.


Фонд аддзела на 01.01.2023 г. аддзела налічвае звыш 70 тыс. экз. дакументаў: даведачных выданняў, навучальных дапаможнікаў, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, практычных выданняў, а таксама электронных дакументаў.


У аддзеле з 2007 г. фарміруецца калекцыя беларускай мастацкай літаратуры, якая налічвае больш за 5 тыс. экз. кніг, у т. л. з аўтографамі аўтараў. З 2011 г. у рамках супрацоўніцтва з вядомым беларускім пісьменнікам і журналістам А. М. Карлюкевічам фарміруецца калекцыя літаратуры, падоранай ім бібліятэцы. Яна ўключае больш за 2 тыс. экз. кніг, брашур, перыядычных выданняў, электронных дакументаў, буклетаў і г. д. З 2017 г. найбольш запатрабаваная частка фонду аддзела — дакументы па праве і гісторыі — знаходзяцца ў адкрытым доступе.


Агульная чытальная зала ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела асноўнага захоўвання.


Для работы з электроннымі дакументамі ў зале арганізаваны 4 камп'ютарныя рабочыя месцы для карыстальнікаў. Прадастаўляецца бясплатны доступ да калекцыі «Педагогіка і адукацыя» базы даных "ИВИС" (РФ), якая змяшчае поўныя тэксты звыш 40 расійскіх часопісаў па гэтым профілі.


Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы арганізоўваюцца мерапрыемствы (у тым ліку выязныя) па папулярызацыі і раскрыцці фонду з дапамогай выстаў літаратуры, бібліяграфічных аглядаў, тэматычных вечарын, творчых сустрэч з літаратарамі і да т.п.



Праекты аддзела:

«Брэстчына ў асобах» — цыкл мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці з мэтай знаёмства моладзі з вядомымі і паважанымі землякамі, якія ўносяць значны ўклад у развіццё краіны і рэгіёна;

медыцынскі лекторый «Будзьце здаровыя» — публічныя сустрэчы са спецыялістамі па розных напрамках медыцынскай дзейнасці.


У аддзеле маецца размнажальная тэхніка: ксеракс, сканер, прынтэр.


Агульная чытальная зала аказвае шырокі спектр дадатковых платных паслуг:

* Выдача дакументаў на дом;

* Папярэдні тэматычны падбор літаратуры;

* Прадастаўленне машыннага часу;

* Ксеракапіраванне;

* Сканаванне;

* Вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;

* Запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;

* Праверка на вірусы здымнага носьбіта;

* Фатаграфаванне;

* Арганізацыя тэматычных выязных выстаў і іншых інфармацыйных мерапрыемстваў па запыце заказчыка і г.д.


З 1 студзеня 2022 г. агульная чытальная зала рэарганізавана праз выдзяленне сектара арганізацыі працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі (ПЦПІ).


Сектар арганізацыі працы публічнага цэнтра прававой інфармацыі


Загадчык агульнай чытальнай залай — Глазкова Тамара Васільеўна

Рэжым працы: з 10:00 да19:00

Выхадны дзень — пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2 паверх)

Тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу