Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел абанемента


Абанемент — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое дае магчымасць чытачам атрымаць літаратуру дадому.


Кніжны фонд абанемента налічвае 75 тыс. экз. дакументаў па многіх галінах ведаў, даведачныя выданні, вялікі выбар мастацкай літаратуры, у т.л. збор твораў класікаў, а таксама белетрыстыку на любы густ.


Карыстальнікі самастойна могуць выбіраць кнігі наступных жанраў:

·     фантастыка;

·     дэтэктывы;

·     «жаночыя раманы»;

·     гістарычныя раманы;

·     беларуская літаратура;

·     нон-фікшн;

·     мемуары;

·     коміксы і г.д.


Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела абанемента:


праграма «Рускі праект», якая прадугледжвае фарміраванне і папулярызацыю фонду рускамоўных выданняў. У праграму ўваходзяць арганізацыя кніжных выстаў і бібліяграфічных аглядаў да юбілеяў рускіх пісьменнікаў, выстаў аўтараў-лаўрэатаў літаратурных прэмій Расіі, выстаў новых паступленняў. У рамках праграмы аддзел супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі: Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А. С. Пушкіна, Брэсцкім аддзяленнем РГА «Рускае грамадства».

• З 2019 г. на базе аддзела працуе клуб «Кантэкст», які аб'ядноўвае жыхароў Брэста, якія любяць чытаць і абмяркоўваць прачытанае не віртуальна, а ў фармаце жывых зносін. Мэта клуба — вучыцца разумець аўтараў тэкстаў і сябе праз тэксты, вучыцца чуць іншыя меркаванні і бачыць невідавочнае. «Кантэкст» запрашае ўсіх прысвячаць вольны час чытанню, шукаць новыя сэнсы ў літаратуры і жыцці. Тут будуць рады таму, каму цікава паназіраць за ўласнай рэакцыяй на крытыку твораў улюбёнага аўтара, альбо зірнуць на прачытанае з другога боку.

З 2007 г. у рамках праграмы супрацоўніцтва з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы ў аддзеле фарміруецца «Праваслаўная калекцыя», якая налічвае больш за 2,5 тыс. экзэмпляраў праваслаўнай літаратуры.

З 2019 г. аддзел дае карыстальнікам бясплатны доступ да электроннай бібліятэкі «Літрэс».  «Літрэс» — гэта больш за 500 000 ліцэнзійных электронных і аўдыёкніг, у тым ліку самыя актуальныя навінкі мастацкай і нон-фікшн літаратуры на мабільнай прыладзе або камп’ютары дома. На 01.01.2023 г. абанентамі сэрвісу «Літрэс» сталі больш за 1000 карыстальнікаў бібліятэкі, па іх запытах куплена звыш 8 000 кніг.



На абанеменце працуе камерцыйны фонд мастацкай літаратуры.


Абанемент аказвае дадатковыя платныя паслугі: 

– папярэдняя замова кніг па тэлефоне;

– тэматычны падбор літаратуры (да 10 выданняў);

– выдача кніг з камерцыйнага фонду;

– папярэдняя замова на кнігу;

– падаўжэнне кніг па тэлефоне (з наступнай аплатай);

– падаўжэнне тэрміна карыстання кнігамі звыш устаноўленага часу і г.д.


Загадчык аддзела: Пашкевіч Людміла Сцяпанаўна.

Рэжым працы: 10:00-19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (I паверх).

Тэл.: +375 162 57 48 09.

E-mail: abnlib@tut.by


Зварот да спісу