Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Юнацкі аддзел


Юнацкі аддзел — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое абслугоўвае групы чытачоў-навучэнцаў 4–11 класаў агульнаадукацыйных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Брэста і Брэсцкага раёна, а таксама бацькоў, кіраўнікоў дзіцячага чытання (спецыялістаў у галіне адукацыі і выхавання).


Фонд аддзела на 01.01.2024 г. складае звыш 81,5 тыс. экз. дакументаў, з іх 79,8 тыс. экз. кніг, 1341 экз. часопісаў, 31 экз. газет, 282 экз. электронных дакументаў і г. д.

 

У кніжным фондзе аддзела прадстаўлены як творы школьнай праграмы, так і сучасная літаратура ў розных жанрах: дэтэктывы, фэнтэзі, рамантычная проза і інш. Для знатакоў коміксаў — графічныя раманы, манга.

 

Са студзеня 2024 г.у юнацкім аддзеле дзейнічае клуб для тых, хто чытае падлеткаў «Ключ», галоўныя задачы якога — фарміраванне ўстойлівай патрэбы ў чытанні кніг, развіццё чытацкай самастойнасці, папулярызацыя дзіцячага чытання.


 

Мы вучым дзяцей арыентавацца ў сучаснай велізарнай прасторы літаратуры, фарміраваць свой погляд на кнігі, смела выказваць сваё меркаванне.


Дзякуючы сумеснаму чытанню кніг мы ствараем вакол сябе супольнасць аднадумцаў, хоць іх каштоўнасці і літаратурны густ могуць адрознівацца.


 

На базе аддзела праводзяцца тэматычныя, пазнавальныя, інтэрактыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, прававой, інфармацыйнай, духоўна-маральнай культуры асобы з улікам узроставых асаблівасцяў карыстальнікаў, сустрэчы з пісьменнікамі, святы і конкурсы літаратурнай накіраванасці.

 

Юнацкі аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:

  – падаўжэнне тэрміну карыстання кнігамі па тэлефоне;

  – прыём заказаў на літаратуру па тэлефоне;

  – выдача выданняў павышанага попыту на дом;

  – правядзенне тэматычнага заняткі з інтэрактывам па запыце заказчыка і г. д.

 

Загадчык аддзела: Кавалеўская Людміла Віктараўна.

Рэжым працы: 10:00 – 19:00.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, вул. Куйбышава, 32.

Тэл: +375 162 59 43 52 (загадчык); +375 162 59 42 29 (кафедра абслугоўвання).

e-mail: youthknigodom@gmail.com

Зварот да спісу