Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Аддзел бібліятэказнаўства

Аддзел бібліятэказнаўства

Аддзел бібліятэказнаўства выконвае функцыі абласнога даследчага, навукова-метадычнага, арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтра для публічных бібліятэк вобласці (на 01.01.2020 г. у вобласці налічваецца 464 бібліятэкі).


Спецыялісты аддзела вядуць работу па наступных напрамках:  

· ажыццяўленне метадычнай дапамогі аддзелам Бібліятэкі, публічным бібліятэкам вобласці па вядучых накірунках бібліятэчна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасці;

· арганізацыя навукова-даследчай работы. Падрыхтоўка і распрацоўка методык сацыялагічных даследаванняў па актуальных праблемах бібліятэказнаўства і бібліяграфіі для бібліятэк вобласці;

· каардынацыя навукова-метадычнай дзейнасці;

· арганізацыя сістэмы ўдасканалення кваліфікацыі ў мэтах садзейнічання росту прафесійнага ўзроўню бібліятэчных кадраў;

· выданне інфармацыйна-аналітычных і метадычных матэрыялаў па розных накірунках бібліятэчнай практыкі.


Штогод супрацоўнікамі аддзела ажыццяўляецца да 30 выездаў у бібліятэкі вобласці з мэтай аказання метадычнай дапамогі, падрыхтоўкі пытанняў на калегію ўпраўлення культуры, арганізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні кваліфікацыі розных катэгорый бібліятэчных спецыялістаў. 


Аддзел бібліятэказнаўства прапаноўвае:

· метадычную і кансультацыйную дапамогу ў наладжванні работы бібліятэк;

· прафесійныя выданні (кнігі, часопісы, электронныя дакументы), метадычныя рэкамендацыі, сцэнарныя матэрыялы па розных накірунках бібліятэчнай дзейнасці.

 

Заг. аддзела: Кузьміна Ала Сцяпанаўна

Рэжым работы: панядзелак – пятніца  з 09.00 да 17.30, абед з 13.00 да 13.30

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл.: +375 162 53 04 40 

e-mail: brestrl@mail.ru

Зварот да спісу