Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Аддзел арганізацыі каталогаў

Аддзел арганізацыі каталогаў

Аддзел арганізацыі каталогаў створаны 1 лютага 2016 г. у выніку пераўтварэння сектара арганізацыі каталогаў, сфарміраванага ў 2001 г. на базе аддзела апрацоўкі літаратуры і арганізацыі каталогаў.


Аддзел ажыццяўляе працу з каталогамі на ўвесь фонд Бібліятэкі: генеральны алфавітны каталог, чытацкі алфавітны каталог, сістэматычны каталог (з асобным радам на электронныя рэсурсы), каталог аўтарэфератаў. Новая літаратура, якая паступіла ў фонд Бібліятэкі, адлюстроўваецца ў сістэматычным каталогу новых паступленняў. Работнікі аддзела ажыццяўляюць расстаноўку картак, планавую рэдакцыю і спісанне літаратуры з асноўных каталогаў Бібліятэкі.


Асноўныя задачы і функцыі аддзела

· Фарміраванне электроннага каталога

· Рэдакцыя запісаў электроннага каталога

· Удзел у праекце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці (аддзел забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае кіраўніцтва бібліятэкамі Брэсцкай вобласці ў частцы фарміравання карпаратыўнага інфармацыйнага рэсурсу)

· Метадычнае суправаджэнне працэсу рэтраспекцыі структурнымі падраздзяленнямі аддзелаў Бібліятэкі

· Уліванне рэтраспектыўных запісаў, створаных структурнымі падраздзяленнямі Бібліятэкі

· Вядзенне традыцыйных каталогаў

· Аказанне метадычнай і кансультатыўнай дапамогі бібліятэкарам вобласці па пытаннях фарміравання каталогаў бібліятэк.

 

Заг. аддзела: Цандо Юлія Уладзіміраўна

Рэжым работы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Кантактная інфармацыя: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48

Тэл.: +375(162) 52 72 81

 

Зварот да спісу