Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



2018–2020 – Гады малой радзімы

Падзеі

2018–2020 – Гады малой радзімы

2018 – 2020 гады ў Беларусі абвешчаны Гадамі малой радзімы


Годам малой радзімы 2018 год быў аб’яўлены ў лютым 2018 года. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на прыняцце такога важнага рашэння падштурхнулі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых –кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. Год малой радзімы падоўжаны да 2020 г. уключна. Адзначаецца, што гэтае рашэнне заклікана стымуляваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў насельніцтва, а таксама захоўваць гісторыка-культурную і духоўную спадчыну. Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2018 г. зацверджана Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні 2018 – 2020 гг. пад знакам Года малой радзімы. У праграме сярод 120 мерапрыемстваў прадугледжана правядзенне розных тэматычных акцый, фестываляў, конкурсаў і канферэнцый.


На Брэстчыне ў 2018 г. прайшлі самыя розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы: святы вёсак, аграгарадкоў і гарадоў, сустрэчы землякоў, канцэртныя праграмы, мастацкія выставы, прэзентацыі кніг і інш. У Бярозаўскім раёне прайшоў экалагічны фестываль «Спораўскія сенажаці». У Пінскім раёне адбылася прэзентацыя кнігі «Яўгенія Янішчыц: Творы. Жыццяпіс. Каментар» у рамках святкавання 70-годдзя з дня нараджэння паэткі. 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча адзначана ў Баранавіцкім раёне.


У рамках Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў 2019 г. былі арганізаваны і праведзены прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, аформлены і прэзентаваны выставы літаратуры.


Большасць мерапрыемстваў былі прысвечаны 1000-годдзю г. Брэста. Так у маі прайшла прэзентацыя 3-й часткі навукова-папулярнай манаграфіі А. А. Гладышчука «Замак Берасцейскі. Res Publica», прысвечанай гісторыі Брэста XVII ст. У кастрычніку — прэзентацыя кнігі Уладзіміра Глазава «Симфония еврейского древа Брестчины», якая складаецца з нарысаў пра знакамітых землякоў. У лістападзе — прэзентацыя кнігі Анатоля Брытуна «Трылогія прыгод тысячагоддзя», прымеркаваная да 80-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці і Брэсцкай мытні. У снежні — прэзентацыя 11-га выпуску літаратурнага альманаха «Жырандоля».


Для юных берасцейцаў да юбілею горада быў распрацаваны турыстычны маршрут па Брэсце «Гасцінны горад наш», на падставе якога ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва дзейнічала Школа юнага экскурсавода для чытачоў 10–14 гадоў. Праведзены патрыятычны квэст «Падарожжа па вуліцах Брэста», інфармацыйная гадзіна для малодшых школьнікаў «Брэст у аб’ектыве — Брэст у сэрцы!» і пазнавальна-гульнявая праграма «Мой город у вуліцах і асобах».


Мерапрыемствы 2020 г. былі прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


З лютага 2020 г. дадзены старт сумеснаму праекту «Чытай і слухай» ТРК «Брэст» (радыёстанцыя «Горад FM») і Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, прымеркаванаму да 80-годдзя галоўнай публічнай бібліятэкі вобласці. З лютага па лістапад у праграме «Экслібрыс» вядучыя спецыялісты Бібліятэкі знаёмілі слухачоў са сваімі рэсурснымі магчымасцямі, новымі сэрвіснымі паслугамі для чытачоў, праграмамі мерапрыемстваў для наведвальнікаў.


27 лютага 2020 г. у Бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання». Зборнік прысвечаны памяці былога намесніка дырэктара па навуковай рабоце абласной бібліятэкі Алы Міхайлаўны Мяснянкінай і ўключае артыкул краязнаўца і пісьменніка В. В. Мароза аб яе ўкладзе ў справу захавання гістарычных, дакументальных і культурных помнікаў Берасцейшчыны і Беларусі.


11 сакавіка 2020 г. у кнігарні «Светач» г. Мінска адбылося мерапрыемства «Кніжны свет Беларусі: Брэстчына» (арганізатары: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі») з удзелам вядомых пісьменнікаў, навукоўцаў, краязнаўцаў, журналістаў, выдаўцоў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці, чые лёсы непасрэдна звязаныя з Брэстчынай. Брэсцкая абласная Бібліятэка імя М. Горкага выступіла з відэапрэзентацыяй «Літаратурная Берасцейшчына» пра выдатных паэтаў і пісьменнікаў-землякоў. За значны ўклад і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры калектыву супрацоўнікаў Бібліятэкі была аб’яўлена Падзяка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з мэтай нагадаць пра вытокі подзвігу і мужнасці савецкага салдата — вызваліцеля і гуманіста, а таксама прадставіць усю разнастайнасць фонду па гэтай тэме ў Бібліятэцы арганізаваны маштабная выстава-панарама «Великая Победа — Великое творчество» і кніжная выстаўка «Брэст векапомны», прысвечаная Дню вызвалення Брэста 28 ліпеня 1944 г. савецкімі войскамі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выдадзены метадычныя рэкамендацыі для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці «Была война. Была Победа!».


З красавіка па верасень 2020 г. праходзіў абласны конкурс сярод публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці па стварэнні віртуальных праектаў краязнаўчай тэматыкі. Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: «Персаналія», «Тэрыторыя», «Спадчына». Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося на III абласной Школе дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці (г. Ганцавічы, верасень 2020 г.). Лепшыя конкурсныя матэрыялы размешчаны на сайце Бібліятэкі (субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны»), прапанаваны для размяшчэння на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (рэсурс «Беларусь у інфармацыйнай прасторы»). Быў прэзентаваны карпаратыўны электронны рэсурс «Непрачытаная кніга Васіля Фёдаравіча Праскурава», створаны сумеснымі намаганнямі абласной бібліятэкі і Ганцавіцкай ЦРБ імя В. Ф. Праскурава.


Аддзел рэдкай кнігі правёў цыкл тэматычных заняткаў «Брэсцкая Біблія — шэдэўр беларускага Адраджэння» (люты – снежань).




Мерапрыемствы бібліятэкі:


III Областная школа директоров [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/iii-oblastnaya-shkola-direktorov/. – Дата доступа: 06.10.2020.


75-летний юбилей Леонида Нестерчука и презентация его новой книги «Адам Міцкевіч: Геній, Паэт, Ліцвін» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/75-letniy-yubiley-leonida-nesterchuka-i-prezentatsiya-ego-novoy-knigi-adam-mitskevich-geniy-paet-lits/. – Дата доступа: 06.10.2020.


Цикл занятий по Брестской Библии [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/tsikl-zanyatiy-po-brestskoy-biblii/. – Дата доступа: 06.10.2020.


«Библиотека в кругу друзей» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/biblioteka-v-krugu-druzey_16_09_2020/ . – Дата доступа: 16.09.2020.


Выставка «Выборы 2020» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/vystavka-vybory-2020/. – Дата доступа: 28.07.2020.


Выставка «Брэст векапомны» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/vystavka-brest-vekapomny/. – Дата доступа: 23.07.2020.


Выставка «О суверенитете, независимости и белорусской нации» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/vystavka-o-suverenitete-nezavisimosti-i-belorusskoy-natsii/. – Дата доступа: 29.06.2020.


Книжная выставка «Сімвалы маёй дзяржавы: герб, сцяг і гімн» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/knizhnaya-vystavka-simvaly-mayey-dzyarzhavy-gerb-stsyag-i-gimn-da-dnya-dzyarzha-naga-gerba-i-dzyarzh/. – Дата доступа: 13.05.2020.


Областной конкурс виртуальных проектов [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/oblastnoy-konkurs-virtualnykh-proektov/. – Дата доступа: 11.05.2020.


«Великая Победа — Великое творчество» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/velikaya-pobeda-velikoe-tvorchestvo/. – Дата доступа: 05.05.2020.


75 лет Победы в Великой Отечественной войне [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/75-let-pobedy-v-velikoy-otechestvennoy-voyne/. – Дата доступа: 06.04.2020.


Віншаванне з юбілеем пісьменніцы Зінаіды Дудзюк  [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/vinshavanne-z-yubileem-pismennitsy-zinaidy-dudzyuk/. – Дата доступа: 23.03.2020.


«Книжный мир Беларуси: Брестчина» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/knizhnyy-mir-belarusi-brestchina/. – Дата доступа: 13.03.2020.

 

Презентация сборника «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/prezentatsiya-sbornika/. – Дата доступа: 27.02.2020.

 

«Читай и слушай»: к 80-летию Брестской областной библиотеки им. М. Горького [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/chitay-i-slushay-k-80-letiyu-brestskoy-oblastnoy-biblioteki-im-m-gorkogo/. – Дата доступа: 13.02.2020.

 

«Брестская Библия—шедевр белорусского Возрождения» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://brl.by/archive/brestskaya-bibliya-shedevr-belorusskogo-vozrozhdeniya/. – Дата доступа: 31.01.2020.

 

«Захапленне мастацтвам» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://brl.by/archive/zakhaplenne-mastatstvam/. – Дата доступу: 22.01.2020.

 

Презентация нового выпуска литературного альманаха «Жырандоля» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/prezentatsiya-11-go-vypuska-literaturnogo-almanakha/. – Дата доступа: 17.12.2019.


Участие в торжественных мероприятиях, посвящённых 80-летию Брестской области [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/uchastie-v-torzhestvennykh-meropriyatiyakh-posvyashchyennykh-80-letiyu-brestskoy-oblasti/. – Дата доступа: 06.12.2019.


Круглый стол [к 1000-летию г. Бреста, посвящённый выдающимся деятелям православной истории и культуры Константину Зноско и Митрофану Зноско-Боровскому] [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/kruglyy-stol-posvyashchyennyy-deyatelyam-pravoslavnoy-istorii-i-kultury-konstantinu-znosko-i-mitrofa/. – Дата доступа: 29.11.2019.


Презентация книги Анатолия Бритуна [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/prezentatsiya-knigi-anatoliya-brituna/. – Дата доступа: 21.11.2019.


Выставка периодики «История милиции Брестчины: 80 лет пути» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/vystavka-periodiki-istoriya-militsii-brestchiny-80-let-puti/. – Дата доступа: 21.11.2019.


«Берасцейшчына. Шляхамі дзесяцігоддзяў: 80 гадоў з дня стварэння Брэсцкай вобласці» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/berastseyshchyna-shlyakhami-dzesyatsigoddzya-80-gado-z-dnya-stvarennya-brestskay-voblastsi/. – Дата доступу: 15.11.2019.


«КонТекст»: Иван Орлов [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/kontekst-2/. – Дата доступа: 28.10.2019.


Презентация книги Владимира Глазова «Симфония еврейского древа Брестчины» [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/prezentatsiya-knigi-v-glazova/. – Дата доступа: 09.10.2019.


Берасцейская Біблія: адкрыты дотык. Заняткі для дзяцей [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/berastseyskaya-bibliya-adkryty-dotyk-zanyatki-dlya-dzyatsey/. – Дата доступу: 08.10.2019.


75 лет Брестскому академическому театру драмы им. Ленинского комсомола Беларуси [Электронный ресурс] // Брестская областная библиотека им. М. Горького. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/75-let-brestskomu-akademicheskomu-teatru-dramy-im-leninskogo-komsomola-belarusi/. – Дата доступа: 08.10.2019.


Віншаванне з 80-гадовым юбілеем [І. Мельнічука] [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/vinshavanne-z-80-gadovym-yubileem/. – Дата доступу: 13.09.2019.


Выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/by/archive/vystavka-naza-syedy-razam-80-gado-z-chasu-z-yadnannya-zakhodnyay-belaru... – Дата доступу: 11.09.2019.


Рэспубліканскі круглы стол «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/by/archive/respublikanskiy-kruglyy-stol-brest-1000-let-istorii-v-dokumentakh-i-mat... – Дата доступу: 05.09.2019.


Адбылася лекцыя «Абарона Брэсцкай крэпасцi: падыходы да вывучэння i ацэнкi» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/by/archive/costoyalas-lektsiya-brestskaya-krepost/. – Дата доступу: 27.09.2019.


Выстава «Брест: первое тысячелетие » [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/by/archive/brest-pervoe-tysyacheletie/. – Дата доступу: 05.07.2019.


Выстава «1941–1944: шлях да вызвалення » [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/by/archive/1941-1944-shlyakh-da-vyzvalennya/. – Дата доступу: 01.07.2019. 
Выстава «Беларусь 1941 – 1944 » [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/by/archive/belarus-1941-1944/. – Дата доступу: 28.06.2019.

Дети войны [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/deti-voyny/. – Дата доступу: 02.05.2019.


Выставка «Война, войною, о войне...» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: http://www.brl.by/archive/voyna-voynoyu-o-voyne-/. – Дата доступу: 02.05.2019.


Выставка «Бой глазами очевидцев» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Режим доступа: hhttp://www.brl.by/archive/boy-glazami-ochevidtsev/. – Дата доступу: 02.05.2019.


Выставка «На крылах твораў Манюшкі» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/vystavka-na-krylakh-tvora-manyushki/. – Дата доступу: 29.04.2019.


«Брестская уния в истории Бреста и судьбах европейской цивилизации» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/brestskaya-uniya-v-istorii-bresta-i-sudbakh-evropeyskoy-tsivilizatsii/. – Дата доступу: 19.04.2019.


«Брест — город Библии» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/brest-gorod-biblii/. – Дата доступу: 16.04.2019.


«Брест — культурная столица содружества 2019» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/brest-kulturnaya-stolitsa-sodruzhestva-2019/. – Дата доступу: 06.04.2019.


«Письма войны» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу:  http://www.brl.by/archive/pisma-voyny/.  – Дата доступу: 04.02.2019.


Маленький город —большая история! [Электронны рэсурс]// Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. – Рэжым доступу:  http://knigodom.brl.by/news/for-teacher/malenkij-gorod-bolshaya-istoriya/.  – Дата доступу: 04.02.2019.


«Брест. Здесь начинается Родина» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу:  http://www.brl.by/archive/1000-letie-goroda-bresta/.  – Дата доступу: 22.01.2019.


«Пинск - культурная столица Беларуси» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/-pinsk-kulturnaya-stolitsa-belarusi--/.– Дата доступу: 21.01.2019.


«Брэст - культурная сталіца СНД» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/by/archive/brest-kulturnaya-stolitsa-sng/. – Дата доступу: 18.01.2019.


«БССР: история длинною в столетие» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/by/archive/bssr-istoriya-dlinoyu-v-stoletie/. – Дата доступу: 18.01.2019.


IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання»


Прэзентацыя кнігі «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Іванаўскі раён» [Электронны рэсурс] // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Рэжым доступу: http://www.brl.by/archive/prezentatsyya-kn-g-garady-rayeny-berastseyshchyny-g-storyya-suchasnasts-vana-sk-rayen/. – Дата доступу: 16.03.2018.


Яшчэ па тэме:


Гагакава, Т. Дзе распраўляюцца крылы : [гутарка з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама аб выніках Года малой радзімы] / Таццяна Гагакава ; [гутарыла] Святлана Яскевіч // Звязда. – 2018. – 29 лістапада. – С. 2.


Цывілька, А. «Усім сэрцам прырастаю да зямлі, дзе некалі зрабіла крок свой першы!» : пазакласнае мерапрыемства (5–7 класы) / Алена Цывілька // Роднае слова. – 2018. – № 9. – С. 73–75.


Макушкин, О. В. Год малой родины: традиционные и инновационные формы воспитательной работы / О. В. Макушкин // Веснік адукацыі = Вестник образования. – 2018. – № 8. – С. 52–56.


Ясинская, О. В. Наша родина — большая и малая : интерактивное занятие для учащихся 6–7 классов / О. В. Ясинская // Выхаванне і дадатковая адукацыя. – 2018. – № 7. – С. 32–34.


Степан, В. Брест. Громкая тишина : Год малой родины / Владимир Степан ; фото: Сергей Сивуха, Александр Кушнер // Советская Белоруссия. – 2018. – 21 июня. – С. 1, 8–9 : фот.


Президент продлил Год малой родины до конца 2020 года [Электронный ресурс] // Виртуальный Брест. – Режим доступа: http://virtualbrest.by/news56593.php. – Дата доступа: 20.06.2018.


Лукашенко решил, что Год малой родины продлится трехлетку [Электронный ресурс] // NAVINY.BY. – Режим доступа: https://naviny.by/new/20180620/1529514803-lukashenko-reshil-chto-god-maloy-rodiny-prodlitsya-trehletku – Дата доступа: 20.06.2018.


Александр Лукашенко продлил Год малой родины на три года [Электронный ресурс] // NAVINY.BY. – Режим доступа: https://naviny.by/new/20180620/1529524303-aleksandr-lukashenko-prodlil-god-maloy-rodiny-na-tri-goda – Дата доступа: 20.06.2018.


Президент продлил Год малой родины до конца 2020 года [Электронный ресурс] // TUT.BY. – Режим доступа: https://news.tut.by/economics/597801.html – Дата доступа: 20.06.2018.