Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР

Выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР

Выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР

1 студзеня 2019 г. споўнілася 100 гадоў з дня ўтварэння Беларусскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а 17 верасня споўніцца 80 гадоў з дня уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.


У пачатку верасня ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала працу кніжная выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.


Выстава храналагічна адлюстроўвае тры перыяды. Першы перыяд закранае падзеі 1921 г., калі быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, па якім Заходняя Беларусь апынулася ў складзе польскай дзяржавы і разам з Заходняй Украінай стала часткай яго «ўсходніх ускраін» (Kresy Wschodnie). На выставе гэтая дата прадстаўлена кнігамі: «Рижский мир в судьбе белорусского народа, 1921–1953 гг.» (Мінск, 2014), Кез І. В. і Мароз В. В. «Сквозь годы и грозы XX века» (Брэст, 2014), Мельнікаў І. В. «Мяжа была пад Мінскам, 1921–1941 гг.», «Назаўсёды разам: да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР» (Мінск, 1999) і інш.


Другая частка прысвечана міжваеннаму перыяду Заходняй Беларусі і Вызваленчаму паходу Чырвонай арміі, або Польскаму паходу 1939 г., у выніку якога абедзве часткі Беларусі — Усходняя (БССР) і Заходняя (польскія «Kresy Wschodnie») аб’ядналіся. Гэтыя падзеі апісаны ў кнігах: «Восень 1939 года ў гістарычным лёсе Беларусі: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 24 верасня 2009 г.)», Кез І. В. «Противостояние. Западная Белоруссия. Управления НКВД (НКГБ) — МГБ БССР по Брестской, Пинской и Барановичской областям, 1939–1954» (Брэст, 2019), Трафімчык А. В. «1939 год і Беларусь: забытая вайна» (Мінск, 2014), «Западная Белоруссия и Западная Украина в 1939–1941 гг.: люди, события, документы» (Санкт-Пецярбург, 2014) і інш.


Трэці перыяд адлюстроўвае наступствы Вызваленчага паходу Чырвонай арміі і перадумовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым распавядаюць кнігі: «Польша – Беларусь (1921–1953) : сборник документов и материалов» (Мінск, 2012), «Беларусь у Вялiкай Айчыннай вайне: дзень за днём» (Мінск, 2004), Шумскі Я. «Саветызацыя Заходняй Беларусі: (1944–1953 г.)» (Беласток, Вільня, 2012) і інш.


Будзем рады бачыць усіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай краіны і г. Брэста. Выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР будзе экспанавацца на працягу верасня.


Ківачук Маргарыта Яўгенаўна,

бібліятэкар I кат. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79



Зварот да спісу