Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Брест: первое тысячелетие »

«Брест: первое тысячелетие »

«Брест: первое тысячелетие »

У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў з 4 ліпеня па 31 жніўня 2019 г. экспануецца выстава перыёдыкі «Брест: первое тысячелетие» з цыкла «Падзея 2019», прымеркаваная да 1000-годдзя горада.


Гарадоў з тысячагадовай гісторыяй у нас няшмат, Брэст адзін з іх. Горад-імяніннік у год свайго міленіума стаў культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Ён афіцыйна прыняў эстафету ад армянскага Горыса. Гэта дазволіць абласному цэнтру набыць яшчэ большую пазнавальнасць у свеце і стаць пляцоўкай для пашырэння міжкультурных сувязей з краінамі-ўдзельніцамі Садружнасці. Раней такога гонару з беларускіх гарадоў ўдастойваліся Гомель і Магілёў. Брэст становіцца яшчэ больш адкрытым для гасцей. Культурная праграма Садружнасці ўключае цікавыя сустрэчы з майстрамі культуры розных краін СНД, за год плануецца правесці больш за 30 буйных культурных мерапрыемстваў. Горад мае намер здзівіць святкаваннем міленіума.


Выстава змяшчае шмат цікавых матэрыялаў па гісторыі Брэста, аб развіцці горада на сучасным этапе, знаёміць чытачоў з праграмай мерапрыемстваў па святкаванні 1000-годдзя.


На выставе прадстаўлены матэрыялы перыядычных выданняў: «Наша гісторыя», «Беларусь», «Архівы і справаводства», «Экономика Беларуси», «Проблемы управления», «Комсомольская правда в Беларуси», «Заря» и др.


Экспазіцыя будзе рэгулярна папаўняцца цікавымі паведамленнямі па тэме з бягучых перыядычных выданняў.

 

Ляпешка Таццяна Пятроўна,

бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу