Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Чтение актуальных книжных новинок. Оставайтесь дома! Читайте дома!

Дополнительные бесплатные услуги. Оставайтесь дома! Читайте дома!

75 лет Победы в Великой Отечественной войне



Берасцейская Біблія: адкрыты дотык. Заняткі для дзяцей

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык. Заняткі для дзяцей

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык. Заняткі для дзяцей

6 кастрычніка 2019 г. у аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага маладому пакаленню 1000-гадовага горада было прэзентавана ўнікальнае факсімільнае выданне сусветна вядомай Берасцейскай Бібліі. Берасцейская (альбо Радзівілаўская) Біблія, выдадзеная ў эпоху Адраджэння па заказе канцлера ВКЛ і берасцейскага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага, з’яўляецца адным з помнікаў беларускага кнігадрукавання XVI ст., сімвалам моцы, духоўнага багацця і высокай культуры нашых продкаў. І сёлета, у юбілейны для Берасця год, Берасцейская Біблія вярнулася на сваю тэрыторыю, з якой яна і пачала сваё вяртанне ў Брэст, — Брэсцкую абласную бібліятэку — у 2 экз. каштоўных факсіміле (дакладная копія арыгінала). І вось, гістарычны і сімвалічны момант: менавіта ў Брэсце адбылося першае знаёмства дзяцей з сівой даўніной, з гісторыяй нашага горада, з адным з сімвалаў Брэста — Радзівілаўскай Бібліяй. Прэзентавалі фаліянт намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кнігазнавец і культуролаг, эксперт па Берасцейскай Бібліі Алесь Суша і аўтар праекта НББ «У госці да кніг», загадчык сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега. Агромністы прыгожы фаліянт у скураной вокладцы вагой 15 кг выклікаў захапленне ў прысутных. Дзеці з дапамогай «машыны часу» апынуліся ў Берасці XVI ст., даведаліся пра гісторыю кнігі, яе асаблівасці і адкрыцці. Вельмі незвычайным здалося, што асаблівую цікавасць у даследчыкаў выклікаюць паметкі і надпісы, зробленыя ў кнігах. Гэта загадкі, якія трэба разгадаць. А часам кнігі пашкоджваліся насякомымі і грызунамі, калі іх няправільна захоўвалі. Усё гэта — гісторыя кнігі, і яна знайшла сваё адлюстраванне ў факсіміле. Усе жадаючыя змаглі пагартаць старонкі, паспрабаваць прачытаць і зашчыпнуць замочкі. Падняць кнігу здолеў далёка не кожны! Напрыканцы ўсіх чакала творчае заданне — афармленне тытульнага аркуша. Радзівілаўская Біблія — сапраўдны прадмет мастацтва і раскошы, у якім захавалася шматвяковая мудрасць і таленавітасць нашых продкаў. Без ведання сваёй гісторыі мы не маем права на будучыню. Дзякуем Алесю Аляксандравічу Сушу і Таццяне Андрэеўне Сапега за магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй, дакрануцца да яе, каб смела ствараць шчаслівую будучыню. Факсіміле Берасцейскай Бібліі можна ўбачыць у сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна,

заг. аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва

Кантактны тэлефон: +375 162 20 90 49


Возврат к списку