Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага. Навуковае партнёрства, міжнародныя навуковыя праекты, сацыякультурныя мерапрыемствы (2011-2015 гг.)


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага. 

Навуковае партнёрства, міжнародныя навуковыя праекты, сацыякультурныя мерапрыемствы 

(2011-2015 гг.)


Беларусь. Польшча. Украіна.


“Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю.І. Крашэўскага” (2012-2014 гг.)

 

Абласная бібліятэка імя М.Горкага, гарадская бібліятэка Бяла-Падляскі, Дом-музей Ю.-І. Крашэўскага (Раманова, Польшча) разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Ровенскай абласной навуковай бібліятэкай (Украіна) пры падтрымцы ЮНЭСКА працавалі ў праекце “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю. І. Крашэўскага” (2012-2014 гг.). Ю.І. Крашэўскі – пісьменнік, гісторык, мастак, рэдактар, выдавец, акадэмік Кракаўскай акадэміі навук, ураджэнец Беларусі. Літаратурная спадчына Ю.І. Крашэўскага (каля 600 тамоў раманаў і аповесцей, паэтычных і драматычных твораў, а таксама прац па гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы і інш.).


Ажыццяўленне праекта павінна было вырашыць задачу акумуляцыі, захаванасці і шырокага доступа ў Беларусі, Польшчы, Украіне да літаратурнай спадчыны пісьменніка, дакументам аб яго жыцці і творчасці; дазволіць распрацаваць праекты аднаўлення сядзібы “Доўгае” і турыстычнага маршрута “с. Доўгае (Брэсцкая вобласць, Беларусь) – г. Бяла-Падляска, с. Раманава (Польшча) – г. Роўна, г. Жытомір (Украіна)”.


Мэта праекта:

- дэманстрацыя значэння і каштоўнасці літаратурнай спадчыны Ю.І. Крашэўскага ў кантэксце духоўнай культуры Беларусі, Польшчы, Украіны;

- алічбоўка літаратурнай спадчыны Ю.І. Крашэўскага;

- інтэграцыя дакументальных крыніц, якія знаходзяцца ў беларускіх і замежных бібліятэках, архівах, музеях, у электронны бібліяграфічны рэсурс з мэтай актыўнага ўвядзення ў навуковы і культурны абарот.


http://www.brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/o-proekte-virtualnaya-rekonstruktsiya-naslediya-yu-i-krashevskogo/


Падчас рэалізацыі праекта прайшлі чатыры пасяджэнні міжнароднага Савета праекта, у рабоце якіх бралі удзел: Шчасны У.Р., старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, намеснік адказнага сакратара Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА Васілеўская І.Е., кіраўнікі ўладных структур Брэста і Бяла-Падляскі дырэктар НББ Матульскі Р.С., намеснік дырэктара НББ Кузьмініч Т.В., кіраўніцтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага, Ровенскай абласной бібліятэкі, Бяла-Падляскай гарадской бібліятэкі, Дома-музея Ю.І. Крашэўскага, выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна і іншыя зацікаўленыя асобы.


Вынік працы: электроннае выданне


Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812-1887) [Электронны рэсурс] = JózefIgnacyKraszewski = Юзеф Игнаций Крашевский = Юзеф Ігнацій Крашевський : [інфармацыйнае электроннае выданне / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага [і інш.] ; складальнікі: Л. В. Гарбачова, А. М. Мяснянкіна; пад навуковай рэдакцыяй Т. В. Кузьмініч. - Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. - 2 электрон. апт. дыска (CD-ROM) + буклет ББК 83.3(4Пол)5-8 ББК 84(4Пол)


СПАДЧЫНА ЮЗАФА ІГНАЦЫЯ КРАШЭЎСКАГА. 2-Е ВЫДАННЕ, ПЕРАПРАЦАВАНАЕ


Адказны за выпуск – Л.В. Гарбачова


Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю.І. Крашэўскага – пісьменніка, гісторыка, мастака, рэ¬дактара, выдаўца, акадэміка Кракаўскай акадэміі навук, ураджэнца Беларусі.


Электроннае выданне з двух DVD-дыскаў змяшчае бібліяграфію твораў аўтара і публікацый пра яго жыццё і творчасць, а таксама электронную калекцыю літаратурных, выяўленчых і музычных твораў.


Літаратурная спадчына Ю.І. Крашэўскага (каля 600 тамоў раманаў і аповесцей, паэтычных і драматычных твораў, а таксама прац па гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыцы і інш.) прадстаўлена на польскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах.


Разлічана на шырокае кола карыстальнікаў.


Аб’ём – 2 Гб.



“Берасцейскія кнігазборы” (2008-2015 гг.)


Беларусь. Расія. Украіна. Літва. Польшча. Казахстан.


Сярод значных міжнародных праектаў Бібліятэкі – “Берасцейскія кнігазборы”, мэта якога – прадэманстраваць значэнне і каштоўнасць гістарычных кнігазбораў Берасцейшчыны, выявіць рэгіянальныя асаблівасці іх стварэння, захавання і вывучэння ў кантэксце кніжнай культуры Беларусі шляхам даследаванняў, якія распачала Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў 2008 г., працягнула ў 2012, 2013 і 2015 гг. на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» і міжнародным круглым стале «Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI ст.: да 450-годдзя з дня выдання». Удзельнікамі канферэнцый сталі вядомыя кнігаведы Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Казахстана і Беларусі. III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» прайшла 23-24 верасня 2015 і была прымеркавана да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага, 350-годдзя Брэсцкага манетнага двара і 75-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.


Па выніках канферэнцый выдадзены зборнікі:


Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. "Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання", Брэст, 30-31 кастр. 2008 г. / Брэсц. абл. б-ка; склад.: А.М.Мяснянкіна, Т.С.Кавенька ; пад агул.рэд. М.В.Нікалаева. - Брэст : Паліграфіка, 2010.


Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнар. навук.-прак. канф.,Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Брэст : БрДУ, 2013. – 464 с. : іл.


Берасцейскія кнігазборы : Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры ХVI стагоддзя:да 450-годдзя выдання. Матэрыялы і даклады міжнароднага круглага стала, Брэст, 29-31 мая 2013 г./ [складальнікі: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агульнай рэдакцыяй М. В. Нікалаева. - Брэст : [БрДУ], 2014. - 247 с.


Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: новыя даследванні і матэрыялы = BibliaBrzeska - unikatowyzabytekkulturyXVIwieku: nowebadaniaimateriał / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, УК "Абласная бібліятэка імя М. Горкага" ; [склад. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. В. Валецкага]. - Мінск : Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, 2015. - 272 с.


http://www.brl.by/resursy/novinki-bibliotechnogo-fonda/Otdel-bibliotekovedenya/brestskaya-b-bl-ya-un-kalny-pomn-k-kultury-xvi-stagoddzya-novyya-dasledvann-materyyaly/



Украіна


Абласная бібліятэка супрацоўнічае з Ровенскай абласной ўніверсальнай навуковай бібліятэкай у праекце “Гістарычная Валынь”.


Веб-сайт «Історична Волинь» http://istvolyn.info/ – першая на тэрыторыі Украіны рэгіянальная электронная бібліятэка, якая фарміруецца з 2007 г. намаганнямі бібліятэк, архіваў, музеяў Ровенскай, Валынскай, Жытомірскай, Хмельніцкай, Тэрнопальскай абласцей, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага (Беларусь), Нацыянальнай гістарычнай бібліятэкі Украіны: http://istvolyn.info/index.php?option=com_content&view=article&id=3237&Itemid=100003


Гістарычная Валынь у гэтым праекце разглядаецца, як частка тэрыторыі, якая ахоплівае адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку тагачаснай Валынскай губерніі (1707 г.) і сучасных Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, часткі Тэрнопальскай Хмяльніцкай абласцей, тэрыторыі Беларусі (Брэсцкая вобласць) і Польшчы.


Мэта праекта – стварэнне бібліяграфічнай базы даных (ББД) і базы даных (БД) поўнатэкставых дакументаў, якія адлюстроўваюць звесткі пра гістарычную Валынь, забеспячэнне шырокага доступу да яе праз інтэрнетз далучэннем крыніц з БД абласных універсальных навуковых бібліятэк Жытоміра, Луцка, Роўна, Тэрнопаля, Хмельніцкага, абласных краязнаўчых музеяў і абласных архіваў на ўмовах карпаратыўнай дзейнасці супрацоўнікаў гэтых устаноў.


Польшча


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага супрацоўнічае з Цэнтрам даследаванняў Польскай бібліяграфіі імя Эстрэйхераў Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў) па даследаванні аб знаходжанні экземпляраў Брэсцкай Бібліі ў кнігасховішчах свету і ў міжнародным праекце “Брэсцкая Біблія. Бібліяграфічны паказальнік” – складанне навуковай бібліяграфіі.


Вацлаў Валецкі, прафесар, доктар габілітаваны, загадчык кафедры старапольскай літаратуры і Цэнтра даследаванняў польскай бібліяграфіі Эстрэйхераў, Ягелонскі ўніверсітэт з’яўляецца ўдзельнам канферэнцый “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання” і навуковым рэдактрам зборніка Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: новыя даследванні і матэрыялы = BibliaBrzeska - unikatowyzabytekkulturyXVIwieku: nowebadaniaimateriał / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, УК "Абласная бібліятэка імя М. Горкага" ; [склад. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. В. Валецкага]. - Мінск : Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, 2015. - 272 с.


Беластоцкі ўніверсітэт, кафедра гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (прафесар Антоній Мірановіч).


Расія


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага супрацоўнічае з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкай (г. Санкт-Пецярбург), у прыватнасці з Нікалаевым М.В., загадчыкам аддзела рэдкай кнігі, які з’яўляецца нязменным удзельнікам усіх канферэнцый “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання” і навуковым рэдактарам зборнікаў, выдадзеных па выніках канферэнцый і круглага стала па Брэсцкай Бібліі.


Бібліятэка супрацоўнічае з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай (г. Масква), у прыватнасці з даведачна-інфармацыйным аддзелам па стварэнні электроннай базы даных “Брэсцкі мір” – http://kb.brl.by/index.php?Itemid=153


31 сакавіка 2016 г. паміж Брэсцкай абласной бібліятэкай і Прэзідэнскай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына (г. Санкт-Пецярбург) падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве, у межах якога чытачам абласной бібліятэкі быў адкрыты аддалены доступ да фондаў Прэзідэнскай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына.


Беларусь


Мінск


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага супрацоўнічае з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі – стварэнне электроннага рэсурса (ЭР) “Кнігазборы рода Сапег”і “Ю.І. Крашэўскі”.


 

Сапегиана: книжное собрание рода Сапег / сост.: Л.Г.Кирюхина, К.В.Суша; под науч ред. Н.В.Николаева, Т.И.Рощиной ; библиогр.: А.М.Мяснянкина, Т.С.Ковенько, А.П.Зайко. - Мн. : Нац. б-ка Беларуси, 2011. - 1,7Гб)














Брэст


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага супрацоўнічае з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна – стварэнне ЭР “Ю.І. Крашэўскі”, ЭР “Кнігазборы рода Сапег”, ЭБД “”Брэсцкі мір”, навуковая рэдакцыя зборнікаў і напісанне арыгінальных артыкулаў манаграфій.



Міжнародныя праекты 2011-2015 гг.


Германія


- 12 студзеня 1998 г. – падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага і Інстытутам імя Гётэ ў Мінску ;

- 2006 г. абласная бібліятэка імя М.Горкага падпісала Пагадненне з “Колам сяброў г. Брэста” – партнёрскай арганізацыяй Зямлі Сярэдні Шуссенталь (гарады Равенсбург, Вайнгартэн, Байнтфурт, Байндт, Берг – Германія);

- З марта 2010 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах працуе “Нямецкі куток” (з 2006 па 2010 гг. – Цэнтр вучэбных сродкаў “Нямецкая мова як замежная”, арганізаваны з дапамогаю Інстытута імя Гётэ.


У межах праекта “Дыялог культур: папулярызацыя нямецкай мовы і культуры” з 2007 г. у Брэсце праходзяць “Тыдні нямецкай мовы і культуры” .


Мэта: дапамагчы чытачам у арыентацыі ў полікультурнай прасторы і разрушэнні стэрэатыпаў успрыняцця іншай культуры. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага пры падтрымцы Амбасады Германіі ў Беларусі, Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Цэнтральнай службы нямецкіх школ за мяжой (ZfA), Службы акадэмічных абменаў (DAAD), “Кола сяброў г. Брэста ў Германіі”, Фонда імя Роберта Боша, міжнароднай валанцёрскай арганізацыі “Kulturweit”, дзейнасць якой плануецца і каардынуецца Германскім камітэтам па справах ЮНЭСКА пры фінансавай падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў.


Ініцыятар правядзення “Нямецкіх тыдняў Карын Краус (KarinKraus), прадстаўнік Цэнтральнай службы нямецкіх школ за мяжой (ZfA), настаўнік нямецкай мовы СШ № 7. Па выніках кожнага Тыдня выдаецца буклет на нямецкай і беларускай мове, у якім друкуецца праграма Тыдня, фотаздымкі, уражанні чытачоў, арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемстваў, газетныя артыкулы.


Швецыя


На працягу чатырох гадоў (2011, 2012, 2013 і 2014) абласная бібліятэка арганізавала і правяла “Дні шведскай і беларускай літаратуры” ў Брэсце, у межах якіх прайшлі абласныя конкурсы юнацкай паэзіі, адбыліся сустрэчы з шведскімі і беларускімі літаратарамі, выставы-прагляды літаратуры з фондаў бібліятэкі.


Арганізатары: Шведскі нацыянальны саюз “За грамадства без наркотыкаў” (RNS), упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, камісія па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама, ГА “Калегіум” (г. Пінск), Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


ЗША


1990 г. – пачатак супрацоўніцтва: Бібліятэка атрымала каштоўную калекцыю з 600 кніг на англійскай мове ад Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь пасля закрыцця выставы “Барацьба за свабоду: ЗША ў Другой сусветнай вайне”. Кнігі ўручаў саветнік Амбасады па пытаннях друку і культуры Джон І. Кацка. ў 2001 г. – падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж бібліятэкай і Інфармацыйным цэнтрам Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь. Дзякуючы гэтаму 5 чэрвеня 2001 г. у бібліятэцы пачаў працаваць Інтэрнет-клас (2001-2013 гг.). У межах Пагаднення бібліятэка атрымала шэраг грантаў, што дазволіла ўмацаваць матэрыяльна-тэзнічную базу аддзела літаратуры на замежных мовах, укамплектаваць фонд актуальнымі для розных катэгорый чытачоў дакументамі.


З 2015 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах праводзяцца скайп-сэсіі з носьбітамі мовы – студэнткай 2 курса факультэта міжнародных адносін Універсітэта Пенсільваніі Мірандай Лупіон (студзень – май 2015 г.) для вучняў 9 і 10 кл.ліцэя № 1 г. Брэста, а таксама чытачоў аддзела, якія вывучаюць англійскую мову з мэтай яе удасканальвання і павышэння культуралагічнай кампетэнцыі.


У межах партнёрскай праграмы Інфармацыйнага цэнтра Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь праводзяцца вебінары для настаўнікаў англійскай мовы школ г. Брэста з амерыканскімі настаўнікамі і метадыстамі Дэпартамента адукацыі пры Амбасадзе ЗША. Брэст далучыўся да праграмы ў 2014 г. і прымае ўдзел у праграмах у 2015 і 2016 гг. У выніку настаўнікі атрымліваюць імянны сертыфікат удзельніка чарговай серыі вебінараў. У 2015 г. у бібліятэцы адбылося адкрыццё перасоўнай выстаўкі “Невядомая Амерыка: кнігі, настольныя гульні, 3D-прынтэрMakerBoardReplikatorMini,3D-ручка, мікрапацэсарная клавіатура Makey- Makey.


Францыя


2002 г. – падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве з франка-беларускім залам інфармацыі аб сучаснай Францыі Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Пры падтрымцы Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь (г. Мінск) з 2002 па 2011 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах працавалі перасоўныя міні-бібліятэкі французскай літаратуры.



Асноўныя навуковыя і сацыякультурныя мерапрыемствы за 2011-2015 гг.


Польшча. Расія. Украіна. Беларусь.


2011 г.


прэзентацыя кнігі Уладзіміра Шчаснага “Художники Парижской школы из Беларуси” (8 красавіка) у памяшканні Мастацкага музея, які знаходзіцца ў Южнай казарме Брэсцкай крэпасці. Арганізатары – Брэсцкая абласная бібліятэка і філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – Мастацкі музей. Адзін з герояў кнігі – Якаў Балглей, ураджэнец Брэста.

- прэзентацыя электроннага выдання “Сапегиана: Книжное собрание рода Сапег” (“Сапегіяна: Кнігазбор роду Сапегаў”) (4 чэрвеня ў Ружанскім замку (Пружанскі раён). Дыск стаў вынікам работы трох бібліятэк – Расійскай Дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай Нацыянальнай і Брэсцкай абласной – пры фінансавай падтрымцы Бюро ЮНЭСКА ў Маскве. Гэта адзін з этапаў міжнароднага праекта “Віртуальная рэканструкцыя бібліятэкі рода Сапег” – http://www.b-g.by/ru/23_2011/culture/8937/.


У рамках V Тыдня нямецкай мовы і культуры (15 - 16 кастрычніка) адбыліся:

аўтарская прэзентацыя кнігі Алеся Разанава «Месяц думае, сонца разважае» (на беларускай і нямецкай мовах) – http://www.b-g.by/ru/43_2011/culture/10465/;

фотавыстава “Незвычайны Брэст”, падрыхтаваная студэнтамі БрДТУ пад кіраўніцтвам немкі Дорыт Хапп, лектара Фонда імя Р.Боша, выкладчыка нямецкай мовы ў тэхнічным вну;

літаратурны аўтобус з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым, Андрэ Бёмам і Хансам-Петэрам Кунішам, нямецка-швейцарскім пісьменнікам;

сустрэча-спектакль з Віктарам Жыбулем і Верай Бурлак;

літаратурныя чытанні ў рамках Сусветных літаратурных чытанняў , прысвечаных 200-годдзю з дня смерці Генрыха фон Клейста (на нямецкай і рускай мовах, пры удзеле Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) і Цэнтральнай службы нямецкіх школ за мяжой (ZfA), 21 лістапада. Да чытанняў была прымеркавана выстава, прывезеная з музею Генрыха фон Клейста (Франкфурт-на-Одэры) – http://www.bk-brest.by/2011/11/2793/


2012 г.


II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: стан і перспектывы развіцця” (31 мая-2 чэрвеня), у межах якой прайшлі:

першае пасяджэнне міжнароднага савета праекта “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю. І. Крашэўскага”;

прэзентацыя кнігі дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. С. Матульскага «Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.1» (Мн., 2011);

прэзентацыя кнігі загадчыка аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (г. Санкт-Пецярбург )М. В. Нікалаева «Гісторыя беларускай кнігі. Т. 2» (Мн., 2011);

адкрыццё выставы каліграфіі Генадзя Мацура “Рукатворы” (Мінск) у музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”

http://brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/pervoe-zasedanie-mezhdunarodnogo-soveta-proekta-virtualnaya-rekonstruktsiya-naslediya-yu-i-krashevsk/


Дні шведскай і беларускай літаратуры, у праграме якіх:

літаратурны семінар “Формула творчасці: час і слова” з удзелам Алеся Разанава і Святланы Алексіевіч (мадэратар – Генадзь Праневіч, БрДУ імя А.С. Пушкіна);

фінальны тур Конкурсу юнацкай паэзіі - 2012;

вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Святланы Алексіевіч, Алеся Разанава і Ірыны Багдановіч (вядучая – Аксана Спрынчан);

сустрэча юных чытачоў бібліятэкі з шведскім мастаком, ілюстратарам і дзіцячай пісьменніцай Сарай Лундберг


- У межах праекта “Дыялог культур; папулярызацыя нямецкай мовы і культуры” прайшоў VI Тыдзень нямецкай мовы і культуры, у праграме якога:

творчая сустрэча і аўтарскія чытанні (па-беларуску і па-нямецку) беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай “Рэканструкцыя неба” і “Няголены ранак” з удзелам перакладчыцы Ірыны Герасімовіч (паведамленне “Як бяроза становіцца елкай: пераклад як мастацтва інтэрпрэтацыі”);

прэзентацыя новага праекта Інстытута імя Гётэ ў Мінску “LesenWissenSpaß“ (“ЧитаемУзнаёмИграем”). Праект, прадстаўлены супрацоўнікамі Інстытута імя Гётэ ў Мінску А. Назарчуком і М. Міцькінай, спалучае выкарыстанне новых тэхналогій (інтэрактыўная платформа “LeWiS”, створаная ў рамках афіцыйнага сайта Інстытута імя Гётэ ў Мінску) і чытанне кніг з “кніжнага куфэрка”, у якім сабраны лепшыя кнігі сучасных нямецкіх аўтараў для дзяцей, уганараваныя розных нямецкіх і міжнародных прэмій;


Культурна-асветніцкая акцыя “Брэст чытае дзецям” (май–снежань 2012 г.), падчас якой дзецям чыталі і адказвалі на іх пытанні: К. А. Сумар, старшыня аблвыканкама, Л. А. Цупрык, нам. старшыні аблвыканкама; Т. І. Паўлюковіч, першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама; С. К. Хмарук, галоўны пракурор Брэсцкай вобласці; М. Э. Часноўскі, рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна; Р. Р. Бысюк, дырэктар мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой”; М. А. Шавель, дырэктар тэатра лялекІ. І. Арлоў, пісьменнік, журналіст газеты "Вечерний Брест".


2013 г.


- другое пасяджэнне міжнароднага Савета праекта “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю.І. Крашэўскага” 29-30 студзеня 2013 г. у Бяла-Падляскай гарадской бібліятэцы і музеі Ю.І. Крашэўскага ў Раманове (Рэспубліка Польшча) – http://brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/vtoroe-zasedanie-mezhdunarodnogo-soveta-proekta-virtualnaya-rekonstruktsiya-naslediya-yu-i-krashevsk/

- трэцяе пасяджэнне міжнароднага Савета праекта “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю.І. Крашэўскага” 8 чэрвеня 2013 г. у г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў межах свята “Ружанская брама” –http://brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/trete-zasedanie-mezhdunarodnogo-soveta-proekta-virtualnaya-rekonstruktsiya-naslediya-yu-i-krashevsko/

- выніковае пасяджэнне міжнароднага Савета праекта “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю.І. Крашэўскага” 24 кастрычніка 2013 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як фенамен культуры”http://brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/itogovoe-zasedanie-mezhdunarodnogo-soveta-proekta-virtualnaya-rekonstruktsiya-naslediya-yu-i-krashev/

-    міжнародны “круглы стол “ “Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры XVI ст.” (29-30 мая 2013 г.) – http://brl.by/sobytiya/other/mezhdunarodnyy-kruglyy-stol-brestskaya-bibliya-unikalnyy-pamyatnik-kultury-khvi-v-/?bitrix_include_areas=N


- Дні шведскай і беларускай літаратуры, у праграме якіх:

PowerPoint-прэзентацыя твораў удзельнікаў конкурсу малюнкаў-ілюстрацый да кніг А. Ліндгрэн і прэзентацыя шведска-беларускіх праектаў для дзяцей, рэалізаваных у г. Пінску;

конкурс юнацкай паэзіі – 2013: http://www.brl.by/sobytiya/other/konkurs-yunatskay-paez-2013/;

* Выступленне артыстаў-лялечнікаў Святланы Бень і Веранікі Фаміной (г. Мінск) з пастаноўкай па кнізе Юйі Вісландэр “Мама Му чытае” і “Мама Му прыбірае” пра незвычайную і гарэзлівую карову;

выступленне дзіцячага гурта старажытнай музыкі“Saltarello” (кіраўнік Юрый Дубнавіцкі, г. Пінск);

кніжная выстава шведскай дзіцячай літаратурыhttp://www.brl.by/sobytiya/other/dzen-shvedskay-belaruskay-l-taratury-brestse-praysho-yak-sapra-dnae-svyata-dzyats-nstva-tvorchasts-f/

- Міжнародны круглы стол “Брэсцкая Біблія — унікальны помнік культуры XVI стагоддзя”,прысвечаны 450-м угодкам выдання гэтага літаратурнага і мастацкага фаліянта. Прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Літвы (30 мая) – http://www.bk-brest.by/2013/06/5870/


- У межах VII тыдня нямецкай мовы і культуры, які праходзіў 18-27 кастрычніка:

сустрэча чытачоў абласной бібліятэкі з паэтам і перакладчыкам, кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтра Андрэем Хадановічам – http://www.b-g.by/ru/45_2013/culture/19168/

- "Між колішнім і наступным" (ZwischenEinstigemundKünftigem): прэзентацыя кнігі-білінгвы "Гліна. Камень. Жалеза" (па-беларуску і па-нямецку) Алеся Разанава;


- прэзентацыя кнігі Алеся Паплаўскага “Скрыжалі душы” – http://www.bk-brest.by/2013/09/6536/

- Прэзентацыя кнігі перакладаў Ніны Мацяш “Гарнуся душою да слова” з нагоды 70-годдзя знакамітай паэткі і перакладчыцы і пятага выпуска літаратурнага альманаха “Жырандоля” 17 кастрычнікаhttp://www.b-g.by/ru/42_2013/news/18931/

- прэзентацыя міжнароднага праекта і кніжнай выставы “Беларусь – яго калыска: 200 год з дня нараджэння Ю. І. Крашэўскага”;

- абласны семінар для дырэктараў ЦБС “Бібліятэчныя кадры: статус, выкарыстанне, навучанне” (кастрычнік).



2014 г.


- першая прэзентацыя рэсурса Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812-1887) [Электронны рэсурс] = JózefIgnacyKraszewski = Юзеф Игнаций Крашевский = Юзеф Ігнацій Крашевський : [інфармацыйнае электроннае выданне / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага [і інш.] ; складальнікі: Л. В. Гарбачова, А. М. Мяснянкіна; пад навуковай рэдакцыяй Т. В. Кузьмініч. - Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. - 2 электрон. апт. дыска (CD-ROM) + буклет ББК 83.3(4Пол)5-8 ББК 84(4Пол) для шырокіх колаў грамадскасці прайшла ў межах XXI Міжнароднай кніжнай выстаўкі-ярмаркі (6 лютага 2014 г., г. Мінск) – http://www.brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/prezentatsiya-elektronnogo-resursa-yuzef-ignatsy-krashevskiy-v-ramkakh-khkhi-mezhdunarodnoy-knizhnoy/#prettyPhoto

- другая прэзентацыя электроннага рэсурса, створанага бібліятэкарамі і музейнымі супрацоўнікамі Беларусі, Украіны і Польшчы прайшла 14 чэрвеня 2014 г. у рамках свята “Ружанская брама” (г.п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) –http://www.brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/prezentatsiya-elektronnogo-resursa-yuzef-ignatsy-krashevskiy/

- працяг прэзентацыі – 15 чэрвеня 2014 г. у Раманове і г. Бяла-Падляска (Польшча) –http://www.brl.by/proekty/virtyalnaua_rekonstrykcia_Krashevskogo/prezentatsiya-elektronnogo-resursa-yuzef-ignatsy-krashevskiy/

- сустрэча чытачоў з Андрэем Жвалеўскім і Яўгеніяй Пастэрнак у межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі –http://www.bk-brest.by/2014/04/8170/ і круглы стол “Сучасная мастацкая літаратура для падлеткаў як сродак далучэння да чытання і развіцця асобы”;

- Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі: галоўным госцем свята стаў Ганаровы конул Рэспублікі Чэхія ў Брэсце Уладзімір Мікуліч – http://www.vb.by/culture/24915.html

- прэзентацыя кнігі прафесара Гомельскага ўніверсітэта Івана Штэйнера “Уводзіны ў невымоўнае: філасофія паэзіі Алеся Разанава” (10 красавіка) з удзелам аўтара і Алеся Разанава. Мадэратар – Уладзімір Сенькавец, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А.С. Пушкіна  http://www.bk-brest.by/2014/04/8158/;

- прэзентацыя кнігі Алеся Каско “Межавыя знакі” і біябібліяграфічнага паказальніка, прысвечанага яго творчасці – 24 красавіка. Мадэратар – Генадзь Праневіч, літаратуразнаўца – http://www.bk-brest.by/2015/01/10522/


У праграме Дзён шведскай і беларускай літаратуры-2014:

* сустрэча са шведскімі паэткамі Анітай Якабсан і Сісэль Альмгрэн;

* сустрэча з музычным прадзюсэрам Сяргеем Будкіным і паэтам-музыкам Ўладзем Лянкевічам : “Паэзія ў рок музыцы”;

* сустрэча з берасцейскай пісьменніцай Наталкай Бабінай, аўтарам вядомага на Беларусі і за мяжой рамана “Рыбін горад”;

сустрэча з фатографам Марыяй Сёдэрберг (Швецыя);

фінальны тур конкурса юнацкай паэзіі – http://www.brl.by/archive/da-dzyen-shvedskay-belaruskay-l-taratury-2014/;

http://www.ganc-chas.by/by/page/news/4870


- патрыятычная акцыя “Чытаем верш па-беларуску!”: да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (май-чэрвень) з удзелам старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара –http://www.vb.by/culture/25565.html; пракурора вобласці Івана Наскевіча, старшага інспектара мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» Анатоля Брытуна, пісьменніка Алеся Каско, прафесара Мечыслава Часноўскага –http://www.vb.by/culture/25565.html

- ўдзел ў міжнародным семінары спецыялістаў па дзіцячай літаратуры Польшчы, Расіі і Беларусі “Роля дзіцячай кнігі ў станаўленні асобы дзіцяці”, які адбыўся ў Варшаве (29-30 верасня 2014 г.)– дырэктар абласной бібліятэкі Данілюк Т.П. і загадчык аддзела літаратуры для дзяцей і моладзі Верамчук Л.Э. Гэта сумесны праект Расійскага Фонда культуры і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Варшаве. Верамчук Л.Э. выступіла з паведамленнем “Чытаем разам: вопыт работы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага з бацькамі чытачоў-дзяцей”. http://www.svmihalkov.ru/news/2379/


У межах VIII Тыдня нямецкай мовы і культуры:

* аўтарскія чытанні рамана “Выратавальныя кругі” нямецкага пісьменніка і сцэнарыста Яна Шротэра;


- міжнародны семінар для дырэктараў і бібліёграфаў ЦБС з удзелам калег з Польшчы і Украіны на тэму “Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства” (20-21 лістапада на базе Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая);

- прэзентацыя Тураўскага Евангелля – копіі знакамітага помніка славянскай пісьменнасці, 23 снежня – з удзелам намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы, дырэктра абласной бібліятэкі імя М.Горкага Тамары Данілюк, дырэктараў публічных і ўніверсітэтскіх бібліятэк Брэста, Пінска, Баранавічаў. Вядучы прэзентацыі – доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Вабішчэвіч. Падчас мерапрыемства працавала выстава рэдкіх кніг з фонду бібліятэкі – http://www.b-g.by/ru/52_2014/culture/24425/


2015 г.


У межах канферэнцыі “Берасцейскія кнігазборы” -2015 прайшлі:

прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук, намесніка дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніса Лісейчыкава Святар у беларускім соцыуме : прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Мінск : Беларусь, 2015. – 717 с.;

-прэзентацыя кнігі доктара габілітаванага, Інстытут мастацтва Польскай акадэміі навук (Варшава) Марціна Згліньскі (Marcin Zgliński) Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa brzeskolitewskiego / redaktor naukowy JanK. Ostrowski ; Międzynarodowe Centrum Kultury w Krakowie. – Kraków : MCK, 2013–. – (Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej ; cz. 5). – T. 1 / redakcja tomu: Marcin Zgliński.

* Уражанні ад канферэнцыі прафесара, доктара габілітаванага, загадчыка кафедры старапольскай літаратуры і Цэнтра даследаванняў польскай бібліяграфіі Эстрэйхераў, Ягелонскі ўніверсітэт Вацлава Валецкага: http://www.brl.by/archive/vos-shto-ya-dumayu-/?sphrase_id=74437


24 сакавіка 2015 г. у межах Міжнароднага тыдня дзічячай і юнацкай кнігі прайшлі Дні польскай, рускай, беларускай, украінскай дзіцячай кнігі.


У праграме Дня польскай кнігі:

- сустрэча чытачоў з Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў г. Брэсце Ганнай Навакоўскай;

- прэзентацыя мультымедыйнай праграмы для дзяцей і моладзі “BARWNA”(Multimedialnej Biblioteki dla Dzieci i Młodzieży) гарадской публічнай бібліятэкі г. Бяла-Падляска;

- кніжная выстава “Польская літаратура ў чытанні дзяцей-беларусаў”;

- творчая сустрэча з аўтарамі кніг для дзяцей Лукашам Дэмбскім і Ганнай Кашуба-Дэмбскай (г. Кракаў),

- майстар-клас па кнізе “Падарожжа чорнай курыцы ў Афрыку” –

http://www.brl.by/archive/tydzen-dz-tsyachay-yunatskay-kn-g-galo-nae-kn-zhnae-svyata-addzela-l-taratury-dlya-dzyatsey-yunatstv/


У праграме Дня рускай кнігі:

- сустрэча чытачоў з Генеральным консулам Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце М.М. Маткоўскім;

- прэзентацыя лаўрэата чацвёртай Кніжнай прэміі Рунета 2014 г., лепшага кніжнага блога “Кніжны шкап” Кацярыны Таберка (г. Брэст),

- майстар-клас па сумесным чытанні ўслых ад Кацырыны Таберка;

- кніжная выстава “Радаснае чытанне: сучасныя рускія дзіцячыя кнігі”.


У праграме Дня беларускай кнігі:

- свята “Вандруйце, сябры, па роднай зямлі!”;

- традыцыйнае ўзнагароджанне лепшых чытачоў аддзела і лепшых чытаючых сем’яў;

- сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, публіцыстам і грамадскім дзеячом Анатолем Бутэвічам;

- кніжная выстава “Героі і творцы беларускай дзіцячай кнігі”.


У праграме Дня украінскай кнігі:

- сустрэча чытачоў з Генеральным консулам Украіны ў г. Брэсце А.І. Мысыкам;

- кніжная выстава “Украінская літаратура ў чытанні дзяцей Беларусі”;

- віншавальна-музычная праграма.


У межах патрыятычнай акцыі “Раскажы мне пра вайну” (2015 г.) прайшлі:

відэамост “Великий май – победный май” паміж Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага і Арлоўскай абласной дзіцячай бібліятэкай імя М. Прышвіна (Расія);

- сустрэчы маладых чытачоў бібліятэкі з А.В. Крываносавым (Брэсцкі гарвыканкам)І.М. Грачовай (пракуратура Брэсцкай вобласці)Суворавым А.М., пісьменнікам, журналістам, краязнаўцамШэршуновічам К.А., начальнікам Брэсцкага абласнога упраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі БеларусьА.А. Брытуном, старшым інспектарам таможаннага паста “Брэст-Цэнтральны”В.В. Сарычавым, пісьменнікам, журналістам, краязнаўцамМурашкіным А.А., начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.


28 мая – прэзентацыя сумеснага беларуска-польскага праекта “Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne: Польшча – Беларусь. Агульная гістарычная спадчына”, па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і пры падтрымцы Дэпартамента публічнай дэмакратыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Партнёр – БрДУ імя А.С. Пушкіна, кафедра гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры Вабішчэвіч А.М. У фонд бібліятэкі перададзены кнігі:

· Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Powstanie styczniowe w tradycji i myśli politycznej Polski i Białorusi: zbior prac naukowych / pod red. E. Rosowskiej i A. Wabiszczewicza. – Warszawa: Stowarzyszenie Archiwistów Polskich, 2014. – 211 s.

· Polska-Białoruś – wspólne dziedzictwo historyczne: przewodnik po materiałach archiwalnych 1918–1939. T. 2. Rejonowe Archiwum Państwowe w Mołodecznie, Archiwum Narodowe Republiki Białorusi, Białoruskie Państwowe Archiwum-Muzeum Literatury i Sztuki, Centralna Biblioteka Naukowa im. Jakuba Kołasa / oprac. i red. nauk. A.Wabiszczewicz [i in.]. – Warszawa: Stowarzyszenie Archiwistów Polskich, 2014. – 304 s.


З 12 па 15 верасня абласная бібліятэка правяла грамадска-культурную акцыю “Чытаючыя дзеці – надзея Беларусі”. Мэта: прыцягнуць увагу грамадскасці да кніг, чытання і падтрымаць чытанне як важнейшы элемент культуры ў асяродку дзяцей і падлеткаў. Акцыя была прысвечана 75-годдзю Бібліятэкі і прымеркавана да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь (15 верасня). Галоўная падзея акцыі – флэшмоб “Я іду ў бібліятэку!” (аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва ў партнёрстве з СШ № 13 – школа-партнёр); адбылася 15 верасня – http://www.brl.by/knigodom-brl/news/obshchestvenno-kulturnaya-ak%D1%81iya-chitayushchie-deti-nadezhda-belarusi/


28 верасня 2015 г.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае перадачы ў дар камплекта літаратуры па гісторыі рускага замежжа, культуры, рускай мове і літаратуры ў колькасці 300 экз. “Домам рускага замежжа імя А. Салжаніцына” (г. Масква) чытачам абласной бібліятэкі. Мерапрыемства прайшло ў рамках Года літаратуры, аб’яўленага ў Расіі,пры фінансавай падтрымцы Расійскага кніжнага саюза (28 верасня) з удзелам дырэктара абласной бібліятэкі імя М.Горкага Т.П. Данілюк, Генеральнага консула Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце І.Ю. Канякіна, выконваючага абавязкі кіраўніка Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску В.Л. Мічурына, намесніка начальніка ўпраўлення культуры Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта В.І. Гарбузава. Сярод гасцей – паэт, галоўны рэдактар часопіса “Юность” Валерый Дудараў, супрацоўнік Дома рускага замежжа, кандыдат гістарычных навук, выканаўца аўтарскай песні Віктар Леанідаўhttp://www.brl.by/archive/knizhny-dar-doma-russkogo-zarubezhya-im-a-solzhenitsyna-brestskoy-oblastnoy-biblioteke-im-m-gorkogo/


У межах IX Тыдня нямецкай мовы і культуры:

аўтарскія чытанні нямецкай пісьменніцы Антоніі Міхаэліс, якая піша “прозу, вершы, п’есы для дзяцей ад 2 да 122 гадоў”;

- літаратурныя чытанні з Лукасам Бэрфусам, вядомым швейцарскім драматургам, творчасць якога адзначана шэрагам прэмій і ўзнагарод, а п’есы ставяцца ва ўсім свеце. Яго раман “Каала” ў 2014 г. быў узнагароджаны Швейцарскай кніжнай прэміяй. У бібліятэцы адбылася прэзентацыя перакладу рамана на беларускую мову. Перакладчык – Ірына Герасімовіч, яна ж мадэратар сустрэчы. Тэкст па-нямецку гучаў у выкананні аўтара; па-беларуску – у выкананні актора Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Максіма Карасцялёва. У прэзентацыі бралі ўдзел намеснік дырэктара Інстытута імя Гётэ ў Мінску Аляксандр Назарчук і намеснік дырэктара выдавецтва “Паперус” Міхась Башура (2015 г.) – http://www.brl.by/sobytiya/u-brestse-startue-dzyavyaty-tydzen-nyametskay-movy-kultury/l-taraturnyya-chytann-z-lukasam-berfusam/#prettyPhoto


Бурына Г.І., намеснік дырэктара УК “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”

тэл.: 8 0162 20 90 28

маб. (МТС) 8 029 227 61 92


Фота: супрацоўнікі бібліятэкі: Аляксандр Кухацкаволец, Вікторыя Пятрова, Алена Шульжык




Еще по теме:


БРЕСТСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ДЕТСКАЯ БИБЛИОТЕКА: к 55-летию основания


27 студзеня – 75 гадоў з пачатку дзейнасці (1940) установы культуры “Абласная бібліятэка імя М.Горкага”


Торжественное мероприятие, посвященное 75-летию со дня открытия Библиотеки