Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Абласны семінар «Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства»


Абласны семінар «Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства»
20–21 лістапада 2014 г. на базе Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая адбыўся абласны семінар дырэктараў ЦБС і бібліёграфаў аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных бібліятэк на тэму «Бібліятэка як цэнтр рэгіянальнага краязнаўства».
У рабоце семінара прыняла ўдзел Таццяна Васільеўна Кузьмініч, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яна пазнаёміла прысутных з нарматыўнымі дакументамі, рэгламентуючымі краязнаўчую дзейнасць публічных бібліятэк Беларусі. На семінары разглядаліся наступныя пытанні: бібліятэка і культуралагічны працэс у рэгіёне, праблемы каардынацыі і карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк Брэсцкай вобласці, роль гарадской бібліятэкі ў сістэме краязнаўчага інфармавання, знаёмства з краязнаўчымі ЭБД “Брэсцкі мір”, “Невядомыя старонкі правінцыяльнай гісторыі. Першая сусветная вайна ў Баранавіцкім краі”. Супрацоўнікі РВУ «Звязда» правялі прэзентацыю часопісаў “Полымя”, “Нёман”, “Вожык”. Удзельнікі семінара наведалі Баранавіцкі краязнаўчы музей, музей імя В. Таўлая сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 г. Баранавічы. У рамках работы семінара адбыўся круглы стол «Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк Брэсцкай вобласці: грані ўзаемадзеяння», на якім калегі з вобласці падзяліліся вопытам работы ў арганізацыі бібліятэчнага краязнаўства. Адметнай падзеяй семінара з’явілася сустрэча з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Сцяпанавічам Матульскім і загадчыцай аддзелам бібліятэказнаўства Марынай Георгіеўнай Пшыбытка. Адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці пяці першых кніг факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». 


Праграма семінара



Тэл. для даведак: +375 (162) 20 90 33 

 Кароль Людміла Канстанцінаўна



Возврат к списку