Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



21 лютага 2015 г. Мікалаю Віктаравічу Нікалаеву – 60!

21 лютага 2015 г. Мікалаю Віктаравічу Нікалаеву – 60!

21 лютага 2015 г. Мікалаю Віктаравічу Нікалаеву – 60!

Супрацоўнікі і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра віншуюць шаноўнага калегу і дарагога сябра, загадчыка аддзелам рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, доктара філалагічных навук Мікалая Віктаравіча Нікалаева з 60-годдзем.


Вучоны з еўрапейскім аўтарытэтам, аўтар сур’ёзных даследаванняў у галіне кнігазнаўства, вядомы грамадскі дзеяч, ён рызыкнуў падтрымаць ініцыятыву абласной бібліятэкі і стаў у 2008 г. “хросным бацькам” сённяшняга брэнда Брэсцкай кніжніцы – міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Берасцейскія кнігазборы”Мікалай Віктаравіч не толькі пастаянны ўдзельнік мерапрыемства, але і нязменны навуковы рэдактар трох зборнікаў (115 артыкулаў!) канферэнцыі, дарадца і памочнік бібліятэкараў і краязнаўцаў Берасцейшчыны ў іх штодзённых намаганнях і пошуках на карысць Бацькаўшчыны.


Мы ганарымся дружбай і супрацоўніцтвам з Мікалаем Віктаравічам Нікалаевым, зычым яму доўгіх плённых гадоў жыцця, новых цікавых прац, сустрэч і адкрыццяў, заўсёды чакаем яго на Берасцейшчыне!



СМИ о юбиляре:


Стралец, М. Навуковец са Шчучына : [аб 60-гадовым юбілеі выбітнага навукоўцы, актыўнага грамадскага дзеяча Мікалая Нікалаева] / Міхаіл Стралец // Літаратура і мастацтва.  2015. — 20 лютага (№ 7).  С. 10

Возврат к списку