Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Конкурс юнацкай паэзіі — 2013


Ужо трэці год запар у рамках Дзён шведскай і беларускай літаратуры ў сценах нашай Бібліятэкі праходзіць конкурс юнацкай паэзіі.


Сёлетні фінальны тур мерапрыемства праводзіўся 25 красавіка ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва. Арганізатары: Шведскі нацыянальны саюз “За грамадства без наркотыкаў” (RNS), упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, камісія па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


Сярод 198 вершаў, дасланых летась на конкурс, члены журы адабралі дзевяць, на іх думку, лепшых. У складзе журы працавалі: Мікалай Іванавіч Кавалевіч, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, паэт; Святлана Аркадзьеўна Варонік, загадчык адукацыйна-асветніцкага цэнтра імя Ул. Калесніка пры БрДУ імя А. Пушкіна, паэтка; Ірына Іванаўна Дашына, галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, паэтка; Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў, рэдактар газеты “Брестский курьер”, паэт; Галіна Пятроўна Іванова, метадыст аддзела па супрацоўніцтву з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі Цэнтра маладзёжнай творчасці (ЦМТ).


Удзел у конкурсе прымалі маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў уключна, якія пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Вершы, дасланыя імі, уражвалі сваёй тэматычнай разнастайнасцю. Хочацца адзначыць, што, як і ў мінулыя гады, некаторыя з іх не губляюць сваёй актуальнасці сярод падлеткаў: тэмы кахання, матулі, адзіноты, роднай мовы, тэмы Айчыны і Чарнобыля. Прыемным момантам з’яўляецца і тое, што амаль палова вершаў, дасланых на конкурс, напісаныя на роднай беларускай мове. 


Сюрпрызам сёлетняга конкурсу было жаданне ўдзельнічаць у ім гадаванцаў дзіцячай літаратурнай студыі з Ленінградскай вобласці, якой кiруе нашая зямлячка Мая Булка. На жаль, па ўмовах конкурсу яны не змаглі ўзяць удзел у ім, але ж усе вершы маладых паэтаў гэтага аб’яднання вартыя таго, каб быць пачутымі і заўважанымі.


Пераможцы абіраліся жывым галасаваннем журы, якое выстаўляла адзнакі ад 1 (ніжэйшы бал) да 10 (вышэйшы бал) кожнаму з фіналістаў пасля заканчэння ягонага выступу. Першае месца паміж сабой падзялілі Юлія Капуза, навучэнка Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання (верш “Васількі”) і Яўгенія Пракапчук, вучаніца школы № 3 г. Ганцавічы (верш “Адзінота). Усе пераможцы ўзнагароджаны прызамі, галоўны прыз за першае месца — паездка ў Львоў для ўдзелу ў Днях шведскай і беларускай літаратуры.


Хочацца шчыра павіншаваць усіх фіналістаў Конкурсу юнацкай паэзіі — 2013 і пажадаць ім творчага плёну на ніве мастацкага слова.


Ніжэй знаёмім вас з вершамі фіналістаў.


Тэлефон для даведак: + 375 (162) 23 22 04 Жэлянгоўская Ірына Іванаўна


Яўгенія Пракапчук

Адзінота


Ты слухаеш у хаце цішыню –

Нязменную суседку адзіноты.

Абедзвюх ты баішся, бы агню,

З абедзвюма звыкаешся ты ўпотай.

Пераглядаеш здымкі з жаўцізной

І пісьмы перачытваеш нанова.

І ўваскрашаеш светлаю слязой

Яго партрэт, ім пісанае слова…

Калі ў няўсцерп бывае цішыня,

Каб адысці ад цяжкага адчаю,

Лягчэй каб перажыць пакуты дня,

Ты радыёпрыёмнік уключаеш.

Тады здаецца – дома не адна,

Палёгку адчуваеш і падтрымку.

І ажывае ўся твая радня,

Дагэтуль нерухомая на здымку.

Калі ж адыдзе твой самападман,

Пакіне грэць душу, як ніву грэе

Густы і цёплы ранішні туман –

Тады жывое фота камянее.

І ўсё. Зноў для цябе пакуты дня

Ды тое, з чым звыкаешся даўно ты.

Адданая табе зноў цішыня,

Адданая да болю адзінота…



Юлія Капуза
Васількі

І тчэ, забыўшыся, рука,


Заміж пярсіцкага узору,


Цвяток радзімы васілька.


Максім Багдановіч


Не спяшайся, прысядзь на дарожку.

Доўгім будзе твой шлях і цяжкім.

Я прынесла табе не валошкі,

Што сабрала ў жытах, -- васількі.


Беражы іх, мой хлопчык любімы.

Калі зойдзецца сэрца ў журбе

На чужыне, напомняць радзіму

Кветкі з гоняў палескіх табе.


Краявід нашай вёскі чароўны,

Дзе антонаўкі густа ў садах,

Дзе, бы яблыка спелае, поўня,

Дзе ў крынічках – жывая вада.


Дзе цвітуць васількі ў спелым жыце.

Хай яны адвядуць ад спакус,

Не дазволяць пра род свой забыцца

І напомняць, што ты беларус.


Дар’я Барадзінчык
***

Гэта не зоркі блукаюць у цемры начной,

Б’юцца аб неба ашклёнае, хмары варушаць.

Падаюць долу імгненна гаючай слязой.

Гэта не зоркі, а продкаў нятленныя душы.


Чуеш, крычаць яны, з высяў галосяць: “Люблю!”

Па-над Бярэсцем ляцяць, над Чарнобыльскім краем.

І разрываюць на часткі жывую зямлю,

І на кавалкі душу мне яны разрываюць.


Божа! Я гэтаю ноччу зусім не засну.

Божа! Як пахнуць вясною і слівы, і грушы.

Створку дзвярэй я з адчаем у ноч штурхану

І за ваколіцу сонную ўпэўнена рушу.


Неба мяне ахіне залацістым крылом.

Чаіца крыкне ля рэчкі на выгане недзе.

І над усходам маўклівым успыхне святло –

Гэтак утульна і радасна сонейку ў небе.



Вікторыя Чарэўка 
ЗОНА

Скалечанаю вёскай крочу.

Палын вакол забытых хат.

І журавель глядзіць сіроча

З двара, дзе цвіў калісьці сад.


Ні смеху болей тут, ні плачу

Ты не пачуеш. Змрок густы.

Ланцуг пакінуты сабачы

Не адгукнецца з цемнаты.


На ростані не стрэнуць дзеці

Вясёлым гоманам тут нас.

Я крочу пусткай – хлуд і смецце.

Нібыта прыпыніўся час.


Калючы дрот, нябачны стронцый,

Пустыя хаты і палі.

І чорным нат здаецца сонца, --

Не шле прамення да зямлі.


І толькі груганы кружляюць

Над стрэхамі… душа баліць.

Радзіма-маці, дарагая,

Калі ўваскрэснеш ты, калі?


Якім цябе суцешыць словам,

Малітвай ратаваць якой?!..

Мой край пад зоркай палыновай.

Чарнобыль – боль і смутак мой!



Мікалай Тарасевіч
Гоголь пишет…

Давным-давно, когда Нева дремала

В объятьях крепких ледяных оков,

По петербургским улицам устало

Гулял январь с корзинкою снежков.


Пугал прохожих завываньем ветра,

Метели танцем наслаждался всласть.

Зима справляла над уснувшим светом

Свою неограниченную власть.


В одно из окон, где свеча горит,

Заглянет вечер, робкий наблюдатель,

Заглянет – и дыханье затаит:

Там за столом работает писатель.


Не замечая, скоро ли рассвет,

Отдавшись без остатка вдохновенью…

Из-под пера рождается на свет

Ещё одно бессмертное творенье.


Набросками исписан черновик;

Взгляд непривычно строг, сосредоточен,

И неподвижен остроносый лик,

А ровных строчек бег предельно точен.


Как вдруг – отпрянет, волосы поправит,

Откинув по привычке их назад,

Свечу небрежно от себя отставит,

И просияет хитрецою взгляд.


Сюжет готов! Прими его, читатель!

Он стоил мне немалого труда,

Но что и говорить – сюжетец знатен!

Добро пожаловать в Диканьку, господа!


Здесь будет всё: дыханье летней ночи,

Смешной дьячок, степенный голова,

Лихой кузнец, летающий на чёрте –

Мистическая сказка Рождества.


Примите ж моих милых чудаков!

Но если вы вглядитесь в эти строки,

То под наивной маской простаков

Узнаете смертельные пороки.


И даже пусть пройдёт немало лет,

Моим героям будут рады вечно,

Пока ведёт борьбу со тьмою свет,

Сражаясь в наших душах бесконечно.


А между тем – светает над Невой.

Взъерошенный, с растрёпанною прядью,

Великий Гоголь, сквозь века живой,

Склонился над раскрытою тетрадью…



Ксенія Стэльмах
Сирота

Бездонные глаза смотрели прямо,

Они смотрели как бы в пустоту.

И с губ срывалось только слово «Мама…»

И думал он: «Вернись, тебя я жду»…


И в голубых глазах застыли слёзы,

Которые таил в своей душе.

Он так хотел бы подарить ей розы,

Но не придёт, увы, она уже.


Давным-давно, тогда ещё в роддоме,

Так просто отказалась от него

Она, любимая, родная мама,

И в будущем не вспомнила его.


Как же легко ей было сделать это;

Оставить одного средь зла и лжи.

Его не волновало солнечное небо,

Он лишь хотел чуть-чуть её любви.


Лишь для неё он стал бы лучшим самым,

Лишь только для неё растил бы он цветы…

И только ей, своей любимой маме,

Он посвящал красивые стихи...


С тех пор, как он один, прошло так много,

Прошёл десяток очень долгих лет.

Но до сих пор ему так дорог,

Тот человек, который подарил весь свет.


Но что же значит этот мир без мамы,

И для чего дана тогда вся жизнь,

Когда она не скажет, что он самый,

Он самый лучший в мире этом сын!



Таццяна Качан
Небо Парижа

Топлёное небо Парижа
Раскинуло крылья над нами.
Под ними, на тающих крышах,
Закат догорает в тумане.

Кто первый—не станет последним.
И небо не скроют гардины.
А голуби вьются по следу,
Чтоб неба найти середину.

Мы будем летать в поднебесье,
Срываясь на землю, как звёзды.
И, даже разбившись, воскреснем,
Плывущий почувствовав воздух.

Мы снова поднимемся выше.
И голубь, на крышу присевший,
Напомнит про небо Парижа
И вечер, свечой догоревший.