Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Новыя часопісы ў аддзеле перыядычных выданняў

Новыя часопісы ў аддзеле перыядычных выданняў

Новыя часопісы ў аддзеле перыядычных выданняў

Паважаныя чытачы, у аддзел перыядычных выданняў пачалі паступаць новыя галіновыя беларускія часопісы — «Кадравая служба» і «Праца і заработная плата».


Часопіс «Кадравая служба» — прафесійнае выданне для тых, хто працуе з персаналам. Часопіс асвятляе ўсе напрамкі дзейнасці кадравай службы ў арганізацыях і на прадпрыемствах розных галін, прапануе сучасныя падыходы да кадравай работы і кіравання персаналам. 70% публікацый часопіса — гэта практычныя артыкулы і кейсы, астатнія 30% — агляд заканадаўства, дакументы па кадрах і праверка ведаў. Перыядычнасць выхаду — 1 раз у месяц.


У часопісе «Кадравая служба» вы знойдзеце ўсе змены працоўнага заканадаўства, тлумачэнне спрэчных і цяжкіх момантаў кадравай працы, вычарпальную інфармацыю па кадравым справаводстве, рэальныя прыклады з судовай практыкі і матэрыялаў праверак Дзяржаўнай інспекцыяй працы, а таксама падборку актуальных дакументаў, даступных да спампоўкі.


Часопіс «Праца і заработная плата» — гэта практычнае кіраўніцтва для эканаміста па працы, бухгалтара і іншых спецыялістаў. Выданне прапануе глыбокі аналіз і разгляд самых складаных пытанняў у працоўнай практыцы. Перыядычнасць выхаду — 1 раз у месяц.


Часопіс «Праца і заработная плата» змяшчае матэрыялы аб працоўным часе, яго нарміраванні і выкарыстанні; аб прымяненні норм працоўнага заканадаўства; аб арганізацыі працы і яе аплаце, гарантыях і кампенсацыях; аб прадастаўленні працоўных і сацыяльных водпускаў і іх аплаце; па выкарыстанні працоўных рэсурсаў і занятасці; аб ахове працы; па аналізе і планаванні працоўных паказчыкаў; нарматыўныя акты і каментарыі да іх.


Будзем рады бачыць вас у аддзеле перыядычных выданняў!


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу