Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Захоўваем спадчыну: загадкі і легенды Беларусі

Захоўваем спадчыну: загадкі і легенды Беларусі

Захоўваем спадчыну: загадкі і легенды Беларусі

З 16 красавіка па 7 мая 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе праходзіць выстава «Загадкі старых гарадоў», прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.


Свята было заснавана ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін створанай пры ЮНЕСКА. Свята адзначаецца з 18 красавіка 1984 гады з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Гэты дзень таксама вядомы як Дзень сусветнай спадчыны.


У Беларусі ў спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны ўключаны Мірскі замак і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, а сярод сусветных помнікаў прыроднага значэння — Белавежская пушча і геадэзічная дуга Струвэ.


Населеныя пункты нашай краіны маюць свае культурныя, гістарычныя і прыродныя помнікі, славутасці і загадкі. Легенды і міфы нязменна суправаджаюць жыццё любога горада. Старадаўнія гарады Беларусі захоўваюць містычныя легенды пра «Белую панну» — прывід замка Радзівілаў у Нясвіжскім замку, «Чорным манаху» ў Гальшанскім замку і бурштынавы палац у Пінску, які затануў. Старажытны Полацак дыхае таямніцамі Сафійскага сабора, а лепельскі цмок нагадвае пра багаты фальклор, які змешвае гісторыю з містыкай.


На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з розных перыядычных выданняў, прысвечаных архітэктурным помнікам, гістарычным мясцінам і старажытным гарадам Беларусі. Тут можна знайсці артыкулы пра храмы, касцёлы, сядзібы і замкі.


Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Вакол свету», «Планета», «ГЕА», «Саюзная дзяржава», «Радзіма», «Алеся», «Сакратарская справа», «Дзяржаўны кантроль» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу