Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

«Мир книжных новинок»

«Вы знаете, как пахнут новые книги? Переплёт, бумага, шрифт? Это как свежий хлеб для голодного...», — так казаў Рэй Брэдберы. Здзейсніць займальнае падарожжа ў свет новых кніг вы зможаце, наведаўшы Брэсцкую абласную бібліятэку імя М. Горкага. З 28 верасня па 4 кастрычніка 2020 г. ў фае будзе экспанавацца выстава «Мир книжных новинок» за летні сезон, а гэта больш за 400 новых выданняў, якія выйшлі ў выдавецтвах Беларусі і Расіі. На выставе вялікі выбар твораў мастацкай літаратуры беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў. Кнігі прадстаўлены рознымі жанрамі. Новыя дэтэктывы ад С. Самарава, В. Агапава, Д. Хорна і іншых аўтараў. Цікавыя меладрамы, напрыклад, адна з найвялікшых саг Джона Джэйкса ў двух тамах пад назвамі «Любовь и война» і «Рай и ад» (Санкт-Пецярбург, 2019). Гэта цудоўны, годны прачытання раман пра англійскую гісторыю, параўнальны са знакамітым бестселерам М. Мітчэл «Унесённые ветром». Фантастыка і фэнтэзі таксама знойдуць свайго чытача. Знаёмцеся з серыямі «Боевая фантастика», «Фэнтези. Любовные романы. Приключения», «Историческая авантюра» і інш.


На выставе можна адкрыць для сябе як кнігі маладых аўтараў, так і перачытаць знакамітых пісьменнікаў, такіх як А. Марыніна або С. Кінг. Можна пагартаць раманы лаўрэатаў розных прэмій, напрыклад, раман папулярнага блогера і паэткі, лаўрэата прэміі «Послушайте» Стэфаніі Данілавай «Атлас памяти» (Масква, 2018), або дэбютны раман Дар’і Патапенка «Праздник тайфуна» (Масква, 2019), які выдадзены пад псеўданімам Лінь Наолі і ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Ліцэй» імя Аляксандра Пушкіна (2018).


Праваслаўная калекцыя папоўнілася шэрагам новых выданняў. Сярод іх кніга В. Зоберна «Бог и победа: верующие в битвах за Россию» (Масква, 2020). Кніга прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яе тэма — вялікія войны, перажытыя Расіяй, і роля, якую адыграла ў іх Руская праваслаўная царква. Яшчэ адна цікавая падборка выданняў у пяці тамах на тэму вайны пад рубрыкай «Президентская историческая библиотека. 1941–1945. Победа» (Масква, 2020). Гэта вершы, паэмы, проза, драматургія і публіцыстыка ваенных гадоў.


Цікавасць уяўляюць і навінкі беларускіх аўтараў, сярод іх кніга Альгерда Бахарэвіча «Собаки Европы» (Масква, 2019). За яе пісьменнік атрымаў незвычайную ўзнагароду, спецыяльна для яго заснаваную Чытацкую прэмію, за тое, што «падняў сучасную беларускую літаратуру на зусім новы ўзровень». Гэта раман аб чалавечай і нацыянальнай адзіноце, аб ілюзіях, любові, раман пра ўладу, пра Еўропу і Беларусь.


На выставе таксама вельмі багаты выбар навукова-папулярнай літаратуры ў розных галінах навукі і тэхнікі, медыцыны, гісторыі і псіхалогіі. «Читайте! И пусть в вашей жизни не будет ни одного дня, когда бы вы не прочли хоть одной странички из новой книги», — пісаў К. Г. Паўстоўскі.


Краснашчок Алена Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон:+375 162 57 48 09


Зварот да спісу