Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава «Читаем „Большую книгу“»

Кніжная выстава «Читаем „Большую книгу“»

Кніжная выстава «Читаем „Большую книгу“»

Паважаныя чытачы, з 18 жніўня 2020 г. ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Читаем „Большую книгу“».


Найбуйнейшай літаратурнай прэміі Расіі «Большая книга» — пятнаццаць гадоў (заснавана ў 2005 г.). Прэмія ўручаецца за найлепшы раман, зборнік аповесцей і апавяданняў, дакументальную прозу і мемуары. Прызавых месцаў тры. У журы 100 і больш чалавек. Кожны з членаў журы ацэньвае твор ад 0 да 10 балаў. Кніга, якая набрала найбольшую колькасць балаў і становіцца пераможцам.


Прэмія адкрывае нам пісьменнікаў розных пакаленняў і стылістычных прыхільнасцей. Месца знайшлося ўсім: «архаістам» і «наватарам», жывым класікам і разбуральнікам аўтарытэтаў, выдумшчыкам вялізных раманаў, майстрам кароткай прозы і аўтарам жыццяпісаў-біяграфій.


У чытачоў ёсць выдатная магчымасць яшчэ раз звярнуцца да ваеннай прозы, убачыць не глянцавую карцінку пра вайну, а вайну з акопа вачыма радавога лейтэнанта (Д. Гранін «Мой лейтенант»). Аўтар рамана — сам былы франтавік, кніга атрымала першую прэмію ў 2012 г.


Міхаіл Гігалашвілі, празаік і філолаг, у рамане «Тайный год» звярнуўся да аднаго з самых таямнічых перыядаў рускай гісторыі — калі Іван Грозны пакінуў прастол і зачыніўся на год у Аляксандравай Слабадзе.


Малады аўтар Леў Данілкін у рамане «Ленин: Пантократор солнечных пылинок» (першая прэмія, 2017 г.), паспрабаваў аб’ектыўна і шматгранна паказаць супярэчлівую асобу правадыра.


Раман «Обитель» (лаўрэат 2014 г.) Захара Прылепіна пераносіць нас на Салаўкі канца дваццатых гадоў праз лёсы канкрэтных людзей, якія трапілі пад машыну рэпрэсій.


Тэму рэпрэсій закранае і раман Людмілы Уліцкай «Лестница Якова» (лаўрэат 2016 г.). У аснову рамана пакладзены лісты з асабістага архіва аўтара, перапляценне лёсаў інтэлектуала Якава Асецкага і яго ўнучкі Норы.


Малады расійскі аўтар Гузель Яхіна — двойчы лаўрэат прэміі «Большая книга»: у 2015 г. за гістарычны раман пра раскулачванне татараў «Зулейха открывает глаза», а ў 2019 г. за раман пра паволжскіх немцаў «Дети мои».


Біяграфічная проза выклікае велізарную чытацкую цікавасць і атрымлівае заслужаныя ўзнагароды: «Аксёнов» Аляксандра Кабакова і Яўгена Папова (2012), «Гумилев сын Гумилева» Сяргея Белякова (2013), «Венедикт Ерофеев: посторонний» Алега Лекманава, Міхаіла Свярдлова і Іллі Сіманоўскага (2019) і інш.


Пасля абвяшчэння кароткага спісу праводзіцца і чытацкае галасаванне ў Інтэрнэце на працягу некалькіх месяцаў. Не заўсёды меркаванне чытачоў супадае з меркаваннем журы. У 2012 г. пальму першынства аддалі кнізе «Несвятые святые» архімандрыта Ціхана, у 2013 г. — кнізе «Тётя Мотя» Маі Кучарскай , а ў 2014 г. — «Время секонд хэнд» беларускі Святланы Алексіевіч.


Паважаныя чытачы, у вас ёсць выдатная магчымасць пазнаёміцца з якаснай і сур’ёзнай літаратурай, паставіць сваю ацэнку прачытанай кнізе.


Прыходзьце! Чытайце! Ацэньвайце!


Заўсёды рады вас бачыць.



Наталля Анатольеўна Равенка,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу