Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Праект да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Праект да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Праект да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

2022 г. прайшоў у Беларусі пад знакам 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілеяў песняроў на працягу года ладзіліся на розных пляцоўках нашай краіны: у бібліятэках і музеях, у школах і гімназіях, у ліцэях і ва ўніверсітэтах.


«Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа — гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас», — нельга не пагадзіцца з трапнымі словамі паэта Віктара Шніпа. Творы Янкі Купалы і Якуба Коласа перакладзены на многія мовы свету і ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай літаратуры, адкрылі беларусаў як нацыю ўсяму свету.


Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага галоўная літаратурная падзея года была адзначана комплексным праектам «Чытаем куміраў разам з мірам». Бібліятэка даўно і актыўна праяўляе сябе ў віртуальнай прасторы і, дзякуючы гэтай мэтанакіраванай крапатлівай працы, у нашых сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, YouTube) сфарміравалася супольнасць людзей з падобнымі каштоўнасцямі і інтарэсамі. Такая ж суполка актыўных карыстальнікаў і сяброў існуе і ў рэальнай прасторы. Для рэалізацыі праекта рэальная і віртуальная чытацкія аўдыторыі аб’ядналіся ў адну, тым самым прыцягнуўшы ўвагу як да падзеі — 140-годдзя з дня нараджэння класікаў, так і да іх творчасці, а таксама да дзейнасці абласной бібліятэкі.


Супрацоўнікі бібліятэкі звярнуліся да сваіх калег у Беларусі і за яе межамі, да чытачоў, да падпісчыкаў у сацыяльных сетках і да прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа з прапановай прыняць удзел у паэтычным марафоне «Чытаем куміраў разам з мірам». Для гэтага трэба было прачытаць улюбёныя вершы класікаў на беларускай мове або ў перакладах на іншыя мовы і даслаць у бібліятэку кароткае відэа.


У выніку ў бібліятэку былі дасланы 43 відэа з 8 краін (Беларусі, Расіі, Нідэрландаў, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Германіі, Аўстрыі) на 8 мовах. Да праекта далучыліся супрацоўнікі і чытачы Разанскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя М. Горкага, Гомельскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя У. І. Леніна, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, 20 бібліятэк Брэсцкай вобласці.


23 вершы Янкі Купалы і 11 твораў Якуба Коласа ў выкананні ўдзельнікаў марафону гучаць у перакладах на рускую, нямецкую, армянскую, італьянскую, іспанскую мовы, нават на іўрыт. Таму паэтычны марафон стаў міжнародным і аб’яднаў больш за 60 прыхільнікаў творчасці песняроў з розных куткоў свету!


15 верасня, у Дзень бібліятэк, паэтычны марафон «Чытаем куміраў разам з мірам» быў адкрыты. У святочнай зале абласной бібліятэкі сабраліся сябры, партнёры, чытачы, удзельнікі праекта. У рэжыме рэальнага часу са сцэны гучалі бессмяротныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа: у вершах па-беларуску, па-руску і па-ўкраінску, пакладзеныя на песні і музыку ў выкананні дзіцячага хору «Медунічкі» і ансамбля «Калейдаскоп» Клейнікаўскай дзіцячай школы мастацтваў (Брэсцкі р-н). Выступленні чытальнікаў перамяжаліся прэзентацыямі самых эмацыйных і цікавых з дасланых відэаролікаў.


Усяго рэальнымі і віртуальнымі ўдзельнікамі паэтычнага марафону было прачытана 37 твораў, некаторыя з якіх, самыя ўлюбёныя («Мая малітва», «Спадчына», «Родныя вобразы» Янкі Купалы; «Многа слаўненькіх куточкаў», «На полі вясною» Якуба Коласа), — не адзін раз і на розных мовах. Кожны прамоўца праз зварот да вершаваных тэкстаў класікаў падзяліўся часткай сваёй душы. Ізноў мы ўпэўніліся, што заўсёды будуць жыць у памяці народнай Янка Купала і Якуб Колас — пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Лепшы помнік песнярам — нашы сэрцы і іх песні, што жывуць у іх.


Так паэтычны марафон «Чытаем куміраў разам з мірам» сцёр межы паміж краінамі, аб’яднаў культурна і духоўна, раскрыў творчы патэнцыял удзельнікаў і ўзбагаціў унутраны свет кожнага, хто да яго далучыўся.


Заключнай часткай праекта «Чытаем куміраў разам з мірам» стала прэзентацыя відэаролікаў усіх удзельнікаў марафону на YouTube-канале і афіцыйнай старонцы абласной бібліятэкі ў Facebook. З 15 верасня па 8 лістапада штодзённа, за выключэннем выхадных, дэманстравалася новае відэа з кароткім уступным словам да яго.

Кожны чытальнік паэтычнага марафону атрымаў Сертыфікат удзельніка, а кожная з бібліятэк-удзельніц — Падзяку.


Асобныя відэаролікі глядзіце:






Астатнія відэаролікі глядзіце ў плэйлісце наYouTube-канале бібліятэкі па спасылцы:


Падрабязней пра паэтычны марафон «Чытаем куміраў разам з мірам» можна паглядзець на нашым сайце:

http://brl.by/archive/po-sledam-prazdnika_09_2022/.


А таксама — у СМІ:




Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Возврат к списку