Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Каб скарыстацца дадзенай паслугай, неабходна запісацца ў БІБЛІЯТЭКУ. Запіс ажыццяўляецца пры асабістым наведванні БІБЛІЯТЭКІ
Калі вы ўжо з’яўляецеся чытачом БІБЛІЯТЭКІ, то запытаць у бібліятэкара лагін і пароль для ўваходу ў электронную бібліятэку "ЛитРес"(гл. Інструкцыю па выкарыстанні ЭБ «ЛитРес») можна асабіста (пры наведванні БІБЛІЯТЭКІ) або любым выдаленым спосабам (па тэлефоне, электроннай пошце).
Кнігі з бібліятэкі «ЛитРес» чытачам выдаюцца БЯСПЛАТНА.
Апрацоўка запытаў на выдачу кніг з ЭБ «ЛитРес» ажыццяўляецца падчас працы БІБЛІЯТЭКІ не радзей за 3 разы ў дзень (11:00, 14:00, 17:00).
Адначасова чытачу выдаецца не больш за 5 кніг. Тэрмін карыстання — 14 дзён. Праз названы тэрмін кнігі аўтаматычна выдаляюцца з прылады чытача і вяртаюцца ў электронную бібліятэку.
Даступныя рэжымы чытання:
1) онлайн — з выкарыстаннем персанальнага камп’ютара (ноўтбука, нетбука);
2) афлайн — з выкарыстаннем мабільных прылад на базе аперацыйных сістэм Android і iOS (Apple): iPhone, iPad, планшэты, мабільныя тэлефоны pda-версіі.
Кантактная інфармацыя:
аддзел абанемента
+375 162 57 48 09
e-mail: abnlib@tut.by