Начало активности (дата): 11.03.2014 13:43:45
Количество показов: 1296
Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнар. навук.-прак. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; склад.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. – Брэст : БрДУ, 2013. – 464 с. : іл.
Зборнік працягвае традыцыю публікацыі дакладаў, прачытаных на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г.). Аўтары з Беларусі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны прадстаўляюць вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры. Значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лёсу мясцовых архіваў і бібліятэк. Асаблівае месца займаюць матэрыялы, прысвечаныя сучасным праблемам кнігавыдання, гісторыі мастацтва рэгіёна.
Па традыцыі матэрыялы друкуюцца на беларускай, украінскай, рускай і польскай мовах. Для зручнасці тых, хто мае цяжкасці з польскай, побач пададзены скарочаныя пераклады на беларускую мову.
Зборнік адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў: гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам. Можа быць карысны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і духоўнай спадчынай беларускага народа.