Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Жухавіцкае Евангелле


Жухавіцкае Евангелле

Жухавіцкае Евангелле / [аўтары ідэі: А. Ч. Лойка, В. М. Папко ; рэдкалегія: А. Ч. Лойка, В. В. Навіцкая]. – Факсімільнае ўзнаўленне. – Мір : Замкавы комплекс «Мір», 2023. – 737 с.


Жухавіцкае Евангелле — помнік беларускай кніжнай культуры і кніжнага мастацтва XVI ст. Ілюстраваны рукапіс створаны, як прынята лічыць, для царквы вёскі Малыя Жухавічы (цяпер Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл.). Згодна з запісам, зробленым на адным з аркушаў рукапісу, Евангелле ў кастрычніку 1733 г. знаходзілася ў царкве в. Малыя Жухавічы. З пачатку 1920-х гадоў захоўвалася ў Віленскім беларускім музеі, а потым (не пазней за 1947 г.) у Бібліятэцы імя Ўрублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, дзе знаходзіцца і цяпер.

Факсімільнае ўзнаўленне Жухавіцкага Евангелля падрыхтавана ў рамках работы Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і увядзенні ў навуковы і культурны ужытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Выдадзена па рашэнні Навукова-метадычнага савета Установы «Музей „Замкавы комплекс «Мір»“».

Для гісторыкаў, студэнтаў, музейных супрацоўнікаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай.


Назад в раздел