Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкі рэгіён займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны. Мінулае Брэстчыны напоўнена не толькі выдатнымі асобамі, але і праслаўленымі бібліятэкамі, друкарнямі і манастырскімі скрыпторыямі.
Нажаль, войны, звады, паўстанні і рэлігійная нецярпімасць, неаднаразовыя дзяржаўныя падзелы тэрыторый знішчалі лепшыя ўзоры праявы духоўнай культуры народа - кнігі і рукапісы. Рэшткі ж разносіліся па неабсяжных абшарах Расіі, Украіны, Швецыі, Польшчы... Тым не менш, усе гэтыя дзяржавы, узяўшы на сябе задачу захавання беларускіх каштоўнасцяў, вольна ці мімаволі спрыялі выратаванню шматлікіх з іх.
Сёння вядома, што берасцейскія кнігі знаходзяцца ў фондзе Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, у бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта, у бібліятэках і архівах Швецыі, у Лондане — у Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны, у Варшаве і Кракаве і г.д.
30–31 кастрычніка 2008 г. у г. Брэсце ўпершыню адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», ініцыятыва правядзення якой належыць КК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» (г. Брэст). Мэта канферэнцыі — прадэманстраваць значэнне і каштоўнасць гістарычных кнігазбораў Беларусі ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры, у т. л. Брэстчыны. Удзельнікамі канферэнцыі сталі вядомыя кнігазнаўцы Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі.
Сабраныя падчас падрыхтоўкі і правядзення канферэнцыі матэрыялы з'яўляюцца тэарэтыка-метадычнай асновай для выдання навуковага зборніка, распрацоўкі электроннай базы даных «Берасцейскія кнігазборы» з падраздзеламі «Сапегіяна» і «Прадукцыя Берасцейскіх друкарняў ХVI ст.: зводны каталог», а таксама выданні серыі факсімільных, найбольш каштоўных у мастацкім і гістарычным плане кніжных рарытэтаў з перакладам на беларускую мову для актыўнага ўвядзення іх у навуковае абарачэнне.
Материалы по теме: