![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сектар рэдкай кнігі — месца збору, уліку і захоўвання ў фондзе Бібліятэкі рэдкіх кніг, часопісаў і іншых матэрыялаў. Мэтамі дзейнасці сектара з'яўляюцца задавальненне запытаў карыстальнікаў па напрамках работы сектара, даследаванне кніг і кніжных калекцый з мэтай увядзення іх у культурны, навуковы і асветніцкі абарот.
Агульны аб'ём фонду сектара на 01.01.2025 г. складае 3259 экз. дакументаў. Фонд утварае спецыялізаваны комплекс, які складаецца з асноўнага і дапаможнага (навукова-дапаможнага) фондаў. Асноўны фонд змяшчае друкаваныя кнігі і брашуры, перыядычныя выданні, улёткі, факсімільныя і рэпрынтныя выданні. Храналагічны ахоп — з XVI ст. да сярэдзіны XX ст. Навукова-дапаможны фонд уключае літаратуру па кнігазнаўстве, гісторыі кніжнай справы, гісторыі кнігі.
Спецыялізацыя асноўнага фонду па тэмах — універсальная. Па моўнай характарыстыцы: 10% — на замежных мовах (польскай, украінскай, французскай, нямецкай, лацінскай, англійскай і інш.), 90% — на рускай мове. Нязначная частка кніг — на беларускай мове.
У фондзе сектара прадстаўлены: рукапісныя дакументы XVII–XIX стст. Вольнаўскага і Быценскага манастыроў, фрагмент «Брэсцкай Бібліі» 1563 г., аўтэнтычныя экзэмпляры кніг XVII стагоддзя, надрукаваных у знакамітых выдавецтвах — Плантэна ў Антвэрпэне і Эльзевіраў у Амстэрдаме, калекцыя кніг з пячаткамі і штампамі бібліятэк і ўстаноў г. Брэста 1921–1939 гг., першыя прыжыццёвыя выданні класікаў беларускай літаратуры, кнігі выдавецтваў Марціна Кухты, Барыса Клецкіна, Вацлава Ластоўскага, Антона Грыневіча і інш., калекцыя факсімільных і рэпрынтных выданняў Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелліма, Бібліі Васіля Цяпінскага і інш.
Даведачны фонд прадстаўлены наступнымі выданнямі:
• Габрэйская энцыклапедыя, выдадзеная ў Санкт-Пецярбургу ў 1906–1913 гг. «Таварыствам для навуковых яўрэйскіх выданняў» і «Выдавецтвам Бракгаўз – Эфрон».
• Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона — універсальная энцыклапедыя на рускай мове, выпушчаная акцыянерным выдавецкім таварыствам Ф. А. Бракгаўз – І. А. Эфрон (Пецярбург; 1890–1907 гг.).
• Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона (другое выданне ў 4 тамах; 1907–1909 гг.).
• Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы Уладзіміра Даля (разрозненыя тамы; 1909 г., 1914 г.).
• Тлумачальны слоўнік рускай мовы пад рэдакцыяй Д. М. Ушакова (у 4-х тамах; 1935–1940 гг.).
• Першае выданне Вялікай савецкай энцыклапедыі (1926–1947 гг.).
• Тэхнічная энцыклапедыя — энцыклапедычнае выданне, выпушчанае ў 1927–1934 гг. выдавецтвам «Акцыянернае таварыства "Савецкая энцыклапедыя"».
• Разрозненыя тамы медыцынскай, сельскагаспадарчай, літаратурнай і інш. энцыклапедый.
• Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.
Парадак выдачы дакументаў:
Асноўным прынцыпам, закладзеным у выкарыстанні фонду сектара, з'яўляецца прыярытэт захаванасці над даступнасцю. Кнігі выдаюцца непасрэдна для працы ў памяшканні сектара.
Кнігі з асноўнага фонду, выдадзеныя пасля 1830 г., выдаюцца чытачам без абмежавання за выключэннем кніг, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане.
Кнігі, выдадзеныя да 1830 г., выдаюцца толькі пры наяўнасці стаўлення ад арганізацыі.
Заг. сектарам: Пінкевіч Алена Аляксееўна
Рэжым працы: 10:00-19:00
Выхадны дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2-гі паверх)
Тэл.: +375 162 57 48 30
Электронная пошта: brestbiblioteka@gmail.com