![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сектар літаратуры па мастацтве — спецыялізаванае структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое ажыццяўляе бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне чытачоў кнігамі, перыядычнымі выданнямі, электроннымі дакументамі эстэтычнай накіраванасці, аўдыёвізуальнымі і выяўленчымі матэрыяламі, нотамі.
Фонд сектара складае 51 052 экз. дакументаў.
Кніжны фонд — 26 719 экз. кніг і 387 брашур, сярод якіх унікальная мастацтвазнаўчая літаратура і мастацкія альбомы высокага ўзроўню паліграфіі. 227 электронных дакументаў, 11 буклетаў.
Фанатэка налічвае 4944 вінілавых пласцінак, 621 кампакт-дыск.
Відэатэка прадстаўлена 200 дыяфільмамі, 4617 дыяпазітывамі.
Ізатэка, якая складаецца з камплектаў рэпрадукцый, плакатаў і паштовак, налічвае 2029 экз.
Нататэка ўключае 11 291 нотных выданняў.
Сектар літаратуры па мастацтве выпісвае каля 30 найменняў расійскіх і беларускіх часопісаў і газет па архітэктуры, дызайне, інтэр'еры, модзе, рукадзеллі, музыцы і методыцы яе выкладання, выяўленчаму мастацтву і методыцы яго выкладання, антыкварыяту, кінамастацтву, тэатру, мастацкай фатаграфіі.
Сектар мае самастойны даведачны апарат, які ўключае 7 картачных каталогаў:
• алфавітны каталог нотных выданняў;
• сістэматычны каталог нотных выданняў (закансерваваны з 01.01.2020 г.);
• алфавітны каталог відэаматэрыялаў;
• алфавітны каталог гукапісаў;
• прадметны каталог выяўленчых выданняў;
• алфавітны каталог выяўленчых выданняў;
• алфавітны каталог кніг (закансерваваны з 01.07.2022 г.).
4 картатэкі (закансерваваны з 01.01.2020 г.):
• тэматычная картатэка артыкулаў па мастацтве;
• картатэка партрэтаў;
• прадметна-тэматычная картатэка гуказапісаў;
• алфавітная картатэка драматычных твораў.
Сектар ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы, дае магчымасць праслухоўваць грампласцінкі.
Сектар аказвае дадатковыя платныя паслугі:
• выдача выданняў павышанага попыту на дом;
• тэматычны падбор літаратуры;
• ксеракапіраванне;
• запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;
• прадастаўленне дакументаў з фондаў сектара для лічбавай і фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка;
• сканіраванне з высновай на друк.
Загадчык сектара: Філіпава Таццяна Сяргееўна.
Рэжым працы: 10:00–19:00.
Выхадны дзень: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (3-шы паверх).
Тэл.: +375 162 57 48 78.