Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел выданняў на замежных мовах — спецыялізаванае структурнае падраздзяленне бібліятэкі, выдзеленае са складу чытальнай залы гуманітарных навук у сярэдзіне 80-х гг. XX ст.
Фонд аддзела ўключае больш за 20 тыс. дакументаў на 50 мовах.
Кнігі:
· на ангельскай мове;
· на нямецкай мове;
· на польскай мове;
· на французскай мове;
· на рускай мове;
· на ўкраінскай мове;
· на іншых мовах.
Іншыя віды выданняў:
· CD / CD-Rom;
· DVD;
· паштоўкі, постэры, карты, гульні, календары.
У якасці прыярытэтных пры камплектаванні фонду выдзелены:
· арыгінальныя выданні і выданні ў дапамогу тым, хто вывучае замежныя мовы;
· выданні па гуманітарных навуках (літаратуразнаўства, мовазнаўства, гісторыя, культура, краіназнаўства, методыка выкладання замежных моў);
· мастацкая літаратура;
· літаратура па мастацтве замежных краін;
· слоўнікі, даведачныя выданні.
Фонд аддзела ўключае перыядычныя выданні на замежных мовах, якія паступаюць па падпісцы і перадаюцца ў дар.
Да Вашых паслуг творчая майстэрня Maker Space, акуляры для працы з мабільнымі праграмамі, акуляры віртуальнай рэальнасці, гульнявая адукацыйная сістэма OSMO для дзяцей 7-11 гадоў, канструктары Snap Circuits Extreme, Lego, Makey Makey і іншыя развіццёвыя гульні, а таксама наўтбукі і планшэты для правядзення групавых праграм.
У фондзе аддзела выдзелены калекцыі і Цэнтры вывучэння асобных замежных моў:
· англамоўны куток (калекцыя «Амерыкана» з розных відаў арыгінальных амерыканскіх выданняў і брытанская калекцыя «Millennium Library»);
· нямецкі куток (калекцыя арыгінальных дакументаў на нямецкай мове «Deutsch aktuell»);
· французскі куток (вучэбна-метадычная і мастацкая літаратура на французскай мове);
· польская калекцыя арыгінальных вучэбных і літаратурна-мастацкіх выданняў «A to Polska właśnie»;
· карэйская калекцыя вучэбнай літаратуры для тых, хто вывучае мову.
Аддзел мае самастойны даведачны апарат, які ўключае:
· алфавітны каталог выданняў на замежных мовах;
· сістэматычны каталог выданняў на замежных мовах (да 23.12.2019 г.);
· тэматычную картатэку артыкулаў з перыядычных выданняў на замежных мовах (да 01.01.2013 г.).
Уся літаратура на замежных мовах, якая паступае ў бібліятэку, апрацоўваецца ў аддзеле, вядзецца аналітычная апрацоўка артыкулаў з перыядычных выданняў і зборнікаў на англійскай і французскай мовах па методыцы выкладання замежных моў, краіназнаўстве, літаратуразнаўстве і культуры. Звесткі аб выданнях заносяцца ў электронную базу даных (ЭБД) «Кнігі», электронную базу даных (ЭБД) «Артыкулы».
Аддзел ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы («Правілы карыстання бібліятэкай», раздзел IX).
Да Вашых паслуг 24 працоўныя месцы. Мы ажыццяўляем пошук інфармацыі па запыце ў Інтэрнет.
Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:
· выдача выданняў павышанага попыту на дом;
· пазнавальныя праграмы (для груп), у т. л. у перыяд канікулаў;
· тэматычны падбор літаратуры;
· фотаздымка ў інтэр'ерах аддзела і інш.
Заг. аддзелам: Налобіна Таццяна Алегаўна.
Рэжым працы: 10:00–19:00.
Выхадны дзень: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.
Тэл.: +375 162 59 21 74.
e-mail: brestcorner@mail.ru.