Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Дзіцячы аддзел


Дзіцячы аддзел — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое абслугоўвае групы чытачоў–дашкольнікаў і навучэнцаў 1–4 класаў, а таксама бацькоў, кіраўнікоў дзіцячага чытання (спецыялістаў у галіне адукацыі і выхавання).


Фонд аддзела складае больш за 31 тыс. экз. дакументаў, з іх 29,7 тыс. экз. кніг, 942 экз. часопісаў, 52 экз. газет, 45 грамкружэлак, 98 відэакасет, 223 экз. электронных дакументаў і т.д.


Праекты аддзела:


клуб творчага чытання «Школа маленькіх чараўнікоў» (з 2011 г.), галоўнымі задачамі якога з'яўляюцца падтрымка і развіццё сумеснага чытання дзяцей і дарослых, прасоўванне «сямейнага чытання» ў кола каштоўнасных арыенціраў грамадзян, развіццё ў дзяцей навыкаў актыўнага творчага чытання, выхаванне эстэтычнага ўспрымання свету праз яркія выявы літаратурных герояў, знаёмства з лепшымі творамі вядомых дзіцячых аўтараў;


«Бібліятэка ў чамадане» (з 2021 г.), мэта якога — арганізацыя чытання найлепшых твораў сучаснай беларускай і замежнай літаратуры на тэрыторыі школ і гімназій г. Брэста;


кніжны тэатр «Выратавальны круг» (з 2023 г.) — рэгулярныя заняткі (гучныя чытанні, святы і г.д.) з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;


На базе аддзела праводзяцца пазакласныя чытанні на беларускай мове «Мая кніжная сядзіба», арганізуюцца сустрэчы з папулярнымі дзіцячымі пісьменнікамі, вядомымі людзьмі, заняткі па экалагічным, духоўна-маральным, патрыятычным, прававым выхаванні. Традыцыйнымі мерапрыемствамі аддзела з'яўляюцца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі (праводзіцца ў дні вясновых канікулаў), конкурс летняга чытання «Лета з кнігай».


Дзіцячы аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі: 

— падаўжэнне тэрміна карыстання кнігамі па тэлефоне;

— прыём заказаў на літаратуру па тэлефоне;

— выдача выданняў павышанага попыту на дом;

— правядзенне гульнявой экскурсіі-знаёмства дзяцей з бібліятэкай па запыце заказчыка і г.д.


Аддзел супрацоўнічае з ДУА «Сярэдняя школа №13 імя У.І.Хована», з ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Брэста», з ДУА «Спецыяльная школа №1 г. Брэста».


Загадчык аддзела: Бабіч Іна Іванаўна.

Рэжым працы: 10:00–19:00.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, вул. Куйбышава, 32.

Тэл: +375 162 59 43 36 (загадчык); +375 162 59 42 29 (кафедра абслугоўвання).

Зварот да спісу