Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел краязнаўства — структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, цэнтр яе краязнаўчай дзейнасці. У склад аддзела ўваходзіць сектар рэгіянальнай бібліяграфіі і інфармацыі па культуры і мастацтву.
Асноўным зместам работы з’яўляецца: выяўленне, збор, арганізацыя, захаванне і выдача для карыстання чытачам краязнаўчых і рэгіянальных друкаваных дакументаў.
Фонд аддзела налічвае больш за 46 000 экз. кніг, каля 40 папак «малых форм» друкаваных выданняў Брэсцкай вобласці (афіш, плакатаў, паштовак і інш.) на беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах, больш за 150 назваў беларускіх перыядычных выданняў.
Чытачы могуць карыстацца аб’ёмным даведачна-бібліяграфічным апаратам, які ўключае:
* краязнаўчы (традыцыйны) сістэматычны каталог (больш за 350 тыс. крыніц);
* храналагічны каталог мясцовых выданняў;
* электронная база даных (ЭБД) «Краязнаўчая літаратура»;
* энцыклапедычныя і даведачныя выданні.
Асаблівую цікавасць выклікае субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны», які яднае і каардынуе краязнаўчую інфармацыю Бібліятэкі і бібліятэк вобласці.
Аддзел ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы.
Аддзел вядзе асветніцкую дзейнасць — арганізуе прэзентацыі кніг, кніжныя выставы, літаратурныя вечарыны і сустрэчы з цікавымі людзьмі, удзельнічае ў доўгатэрміновых праектах Бібліятэкі.
Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:
* выдача выданняў павышанага попыту дадому;
* вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;
* тэматычны падбор літаратуры;
* выдача дакументаў з фондаў аддзела для фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах Бібліятэкі;
* праверка на вірусы здымнага носьбіта;
* арганізацыя тэматычных выязных выстаў з бібліяграфічным аглядам да іх па запыту заказчыка.
Заг. структурнага падраздзялення: Жэлянгоўская Ірына Іванаўна
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадны дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: +375(162) 57 48 79
e-mail: kb.brl@mail.ru