Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел камплектавання фондаў займаецца забеспячэннем навукова-абгрунтаванага фарміравання ўніверсальнага фонду Бібліятэкі, як асновы для задавальнення ўсебаковых інфармацыйнных патрэб насельніцтва вобласці.
Задачы аддзела:
· планаванне камплектавання фонду на аснове «Тэматыка-тыпалагічнага профілю камплектавання Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага»;
· бягучае камплектаванне, дакамплектаванне і рэкамплектаванне фонду;
· ажыццяўленне ўліку бібліятэчнага фонду, забеспячэнне захаванасці фонду, кантроль за наяўнасцю і рухам дакументаў;
· даследчая праца па вывучэнні якасці састава фонду;
· кансультатыўна-метадычная дапамога бібліятэкам вобласці сістэмы Міністэрства культуры і іншых ведамстваў па ўліку і захаванасці фондаў; арганізацыя і правядзенне семінараў, практыкумаў.
Праца аддзела арганізавана ў аўтаматызаваным рэжыме з выкарыстаннем прыкладнога пакета задач AlisWEB (раздзелы «Камплектаванне», «Падпіска»).
Крыніцы камплектавання: абласны абавязковы бясплатны экзэмпляр; ТАА «Белкніга»; ТАА «Брэсткніга»; кніжныя магазіны; выдавецкія і кнігагандлёвыя арганізацыі г. Брэста і г. Мінска; дары ад аўтараў і чытачоў Бібліятэкі; кнігаабмен; РУП «Белпошта» і УП «Брэстаблсаюздрук».
Аб’ём штогадовых паступленняў дакументаў складае больш за 13 тыс., у т. л. кнігі — больш за 7 тыс. экз. Штогадовая падпіска — больш 300 назваў часопісаў і газет.
Заг. аддзела: Гаваруха Святлана Генадзьеўна
Рэжым работы: 08:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тел.: +375(162) 57 45 26
e-mail: brkompl@yandex.ru