Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел захоўвання асноўнага фонду

Аддзел захоўвання асноўнага фонду

Аддзел захоўвання асноўнага фонду — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, задачай якога з'яўляецца арганізацыя, улік і забеспячэнне захаванасці асноўнага фонду бібліятэкі. Фонд аддзела — галіновая літаратура навуковага і навукова-папулярнага характару, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, манаграфіі, зборы твораў класікаў сусветнай і айчыннай літаратуры. А таксама беларускія і расійскія перыядычныя выданні мінулых гадоў.


Дакументы кожнага віду згрупіраваны ў падфонды:

• кнігі (224 950 экз.);

• часопісы (1167 назваў, 284 677 экз.);

• газеты (6980 падшывак, 454 назваў);

• аўтарэфераты дысертацый (12 534 экз).


У аддзеле захоўвання асноўнага фонду выдзелена калекцыя класікаў марксізму-ленінізму (1 025 экз. дакументаў).


Аддзел захоўвання асноўнага фонду ўзаемадзейнічае з іншымі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі:

• атрымлівае новыя дакументы з аддзела камплектавання фондаў і перадае іх у іншыя падраздзяленні бібліятэкі;

• прымае літаратуру з аддзелаў абслугоўвання чытачоў, якая мала пытаецца, але не страціла каштоўнасці;

• прымае на захоўванне перыядычныя выданні мінулых гадоў;

• ажыццяўляе выдачу літаратуры ў чытальныя залы і аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы па чытацкіх запытах.


Адзіныя і апошнія экземпляры кніг, часопісаў, падшывак газет захоўваюцца ў фондзе пастаянна.


Даведачны апарат аддзела захоўвання асноўнага фонду складаюць:

• тапаграфічны каталог;

• алфавітная картатэка часопісаў;

• алфавітная картатэка газет.


Загадчык аддзела: Выступкіна Наталля Мікалаеўна.

Рэжым працы: 10:00-19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл.: +375 162 57 48 73.


Міжбібліятэчны абанемент (МБА) і абменны фонд — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, галоўнай задачай якога з’яўляецца поўнае і хуткае задавальненне запытаў чытачоў на кнігі, якія адсутнічаюць у бібліятэцы.


МБА дае магчымасць аддаленым карыстальнікам атрымліваць комплекс паслуг, якія ўключаюць: бібліяграфічную падтрымку заказаў, пошук у разнастайных базах даных, выдачу арыгіналаў дакументаў у часовае карыстанне. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падтрымлівае сувязі з усімі ўніверсальнымі і галіновымі цэнтрамі МБА Рэспублікі Беларусь.


Абменны фонд фарміруецца з пасіўнай часткі бібліятэчных дакументаў, якія не страцілі сваёй навуковай і гістарычнай каштоўнасці, налічвае каля 3 тыс. экз. дакументаў на рускай і беларускай мовах.


Асноўныя задачы абменнага фонду:

• фарміраванне абменнага фонду з мэтай захоўвання дакументаў, якія мала пытаюцца, і папаўнення ўласных фондаў бібліятэкі;

• удзел у абласным, рэспубліканскім і міжнародным дакументаабмене;

• інфармаванне бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў аб складзе абменнага фонду бібліятэкі шляхам складання і распаўсюджвання спісаў дакументаў, прызначаных для абмену і размеркавання;

• правядзенне для спецыялістаў вобласці мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам у сферы ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену.


Асноўныя крыніцы камплектавання абменнага фонду:

• дары;

• уласныя выданні бібліятэкі;

• дакументы, спісаныя з прычыны дублетнасці, з дзеючых фондаў бібліятэкі і фондаў іншых бібліятэк вобласці;

• дакументы, якія закупляюцца для міжнароднага абмену, згодна з дагаворамі аб супрацоўніцтве.


Супрацоўнік МБА і абменнага фонду: вядучы бібліятэкар Наўрасюк Таццяна Міхайлаўна.

Рэжым працы: 10:00-19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл.: +375 162 57 48 74.

е-mail: mba.brest@mail.ru (па пытаннях МБА).

е-mail: obmen.fond.brest@gmail.com (па пытаннях абменна фонду).

Зварот да спісу