Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел бібліятэказнаўства выконвае функцыі абласнога даследчага, навукова-метадычнага, арганізацыйнага і каардынацыйнага цэнтра для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці (у вобласці налічваецца 393 бібліятэкі). Пры аддзеле створаны сектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк.
Спецыялісты аддзела праводзяць работу па наступных напрамках:
* ажыццяўленне метадычнай дапамогі аддзелам Бібліятэкі, публічным бібліятэкам вобласці па вядучых напрамках бібліятэчна-бібліяграфічнай і інфармацыйнай дзейнасці;
* кантроль і правядзенне рэгулярнага маніторынгу дзейнасці бібліятэк вобласці;
* арганізацыя навукова-даследчай работы (падрыхтоўка, распрацоўка методык сацыялагічных даследаванняў па актуальных праблемах бібліятэказнаўства і бібліяграфіі для бібліятэк вобласці);
* аналіз бібліятэчнага абслугоўвання, прагназаванне і планаванне дзейнасці бібліятэк. Справаздачнасць, аналіз статыстычных паказчыкаў. Стварэнне зводнай электроннай інфармацыйнай базы даных галіны культуры па бібліятэчнай дзейнасці;
* каардынацыя навукова-метадычнай дзейнасці;
* арганізацыя сістэмы павышэння кваліфікацыі ў мэтах садзейнічання росту прафесійнага ўзроўню бібліятэчных кадраў;
* выданне інфармацыйна-аналітычных і метадычных матэрыялаў па розных напрамках бібліятэчнай практыкі.
Штогод супрацоўнікамі аддзела ажыццяўляецца да 20 выездаў у бібліятэкі вобласці з мэтай аказання метадычнай дапамогі, падрыхтоўкі пытанняў на калегію ўпраўлення культуры, арганізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні кваліфікацыі розных катэгорый бібліятэчных спецыялістаў.
Аддзел бібліятэказнаўства прапануе:
* метадычную і кансультатыўную дапамогу ў арганізацыі працы бібліятэк;
* прафесійныя выданні (кнігі, часопісы, электронныя дакументы), метадычныя рэкамендацыі, сцэнарныя матэрыялы па розных напрамках бібліятэчнай дзейнасці.
Сектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк
Заг. аддзела: Кузьміна Ала Сцяпанаўна.
Заг. сектарам: Барысюк Кацярына Сяргееўна.
Рэжым работы: 8:30–17.30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.
Тэл.: +375(162) 53 04 40.
e-mail: brestrl@mail.ru.