![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел перыядычных выданняў з 1991 г. — структурнае падраздзяленне бібліятэкі. Фонд аддзела фарміруецца афармленнем штогадовай падпіскі, уключае газеты і часопісы па эканоміцы, палітыцы, праве, філасофіі, гісторыі, псіхалогіі, педагогіцы, мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, прыродазнаўчых навуках, тэхніцы, сельскай гаспадарцы, а таксама літаратурна-мастацкія часопісы і часопісы для сямейнага чытання, выдадзеныя за апошнія 9 гадоў у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У аддзеле захоўваецца 25 назваў газет (2023-2025) і 251 назваў часопісаў (2015-2025). Газеты і часопісы папярэдніх гадоў выдання захоўваюцца ў аддзеле асноўнага захавання фонду бібліятэкі.
Перыядычныя выданні па іншых галінах ведаў, а таксама на замежных мовах знаходзяцца ў спецыялізаваных аддзелах у адпаведнасці з іх тэматычным профілем.
Аддзел здзяйсняе выдачу перыядычных выданняў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду.
Даведачны апарат аддзела ўключае:
• алфавітную картатэку перыядычных выданняў, якія паступаюць у аддзел па падпісцы;
• алфавітную картатэку перыядычных выданняў, перададзеных на захоўванне ў аддзел асноўнага захоўвання фонду бібліятэкі.
Аддзел перыядычных выданняў аказвае дадатковыя платныя паслугі:
• выдача выданняў павышанага попыту, электронных дакументаў дадому;
• ксеракопія;
• сканіраванне;
• прадастаўленне машыннага часу;
• вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт;
• тэматычны падбор літаратуры;
• запіс інфармацыі на электронны носьбіт заказчыка;
• электронная дастаўка дакументаў;
• праверка на вірусы здымнага носьбіта;
• індывідуальныя кансультацыі;
• прадастаўленне дакументаў з фондаў аддзела для лічбавай і фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах бібліятэкі і г.д;
• рэдагаванне і фармаціраванне тэкставага дакумента заказчыка;
• набор тэксту.
Загадчык аддзела: Сахарэвіч Людміла Іванаўна.
Рэжым працы: 10:00-19:00.
Выхадны дзень: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2-гі паверх).
Тэлефон: + 375 162 57 48 39.