Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Жаночы след у навуцы»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Жаночы след у навуцы»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

«Жаночы след у навуцы»: сустрэча ў клубе «Кантэкст»

31 мая 2026 года ў чытацкім клубе «Кантэкст» Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага прайшла сустрэча на тэму «Жаночы след у навуцы». Удзельнікі казалі аб выбітных жанчын, чый уклад у навуку доўгі час заставаўся ў цені.


Падчас сустрэчы ўдзельнікамі была адзначана роля беларускай асветніцы, прападобнай Еўфрасінні Полацкай (XII стагоддзе), чыё аўтарытэтнае слова аказвала значны ўплыў на сучаснікаў. Еўфрасіння Полацкая з'яўляецца першай жанчынай на беларускіх землях, прылічанай да ліку святых.


Была прадстаўлена гісторыя беларускай лекаркі Саламеі Русецкай —першай жанчыны-ўрача, аўтара аўтабіяграфічнага прыгодніцкага рамана «Авантуры майго жыцця». Саламея Русецкая не мела дыплома лекара, у сваёй практыцы яна абапіралася на дасягненні народнай медыцыны, распаўсюджвала вучэнне аб гігіене і фізічным выхаванні. Сукупнасць гэтых падыходаў з дасягненнямі фармакалогіі і хірургіі таго часу стварала бездакорную сістэму, у адпаведнасці з якой працавала Русецкая, называючы сябе «доктарам медыцыны і акулістыкі».


Удзельнікі сустрэчы таксама звярнуліся да менш вядомай гісторыі Варвары Нафанавай (1841 г.н.), ураджэнкі Магілёўскай губерні. Яна скончыла павівальны інстытут па спецыяльнасці «акушэр» і паспяхова абараніла дысертацыю. Нягледзячы на каласальны ўклад у навуку і жаночую адукацыю, Варвара падвяргалася ціску з боку кансерватыўных колаў, а яе навуковая кар'ера сутыкнулася са шматлікімі бюракратычнымі і гендарнымі бар'ерамі.


Антаніна Піражкова (1909-2010) — выбітны інжынер-канструктар і ключавая фігура ў праектаванні Маскоўскага метрапалітэна. Апроч інжынернай дзейнасці, яна прарабіла манументальную працу як літаратуразнавец: яна захавала і сістэматызавала архіў свайго мужа — пісьменніка Ісаака Бабеля. Антаніна з'яўляецца аўтарам мемуараў «Я спрабую аднавіць рысы: пра Бабеля — і не толькі пра яго».


Удзельнікамі кніжнага клуба быў асабліва адзначаны ўклад у навуку двойчы Нобелеўскага лаўрэата Марыі Складоўскай-Кюры, якая з'яўляецца першаадкрывальніцай радыеактыўнасці. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што азнаёміліся як з мастацкімі творамі пра яе, так і з мемуарамі яе дачкі.


Абмеркаванне тэмы жанчын у гісторыі навукі закранула і пытанне фемінізму. Асаблівую цікавасць у адной з удзельніц клуба «Кантэкст» выклікаў гістарычны раман брытанскай пісьменніцы Сары Мос «Фігуры святла». Згодна з сюжэтам, маці галоўнай гераіні прысвячае ўсю сябе выратаванню беднякоў і заняпалых жанчын, але да ўласных дочак праяўляе халоднасць, аскетызм і жорсткую дысцыпліну. Алі адчайна спрабуе заслужыць каханне маці: дзеля гэтага ідэальна вучыцца і здзяйсняе немагчымае для той эпохі — атрымлівае стыпендыю і становіцца адной з першых жанчын-урачоў у Англіі. Аднак нават гэты грандыёзны поспех пакідае маці абыякавай.


У рамках аднаго паседжання немагчыма асвятліць усе імёны і працы. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да сустрэч чытацкага клуба «Кантэкст» і адкрыць для сябе дзівосны свет кніг і людзей.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу