Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Жаночы почырк у беларускай літаратуры»: сустрэча з Аксанай Валуй

«Жаночы почырк у беларускай літаратуры»: сустрэча з Аксанай Валуй

«Жаночы почырк у беларускай літаратуры»: сустрэча з Аксанай Валуй

20 мая 2026 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартаваў яшчэ адзін праект, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны — «Жаночы почырк у беларускай літаратуры». Падчас яго рэалізацыі ў бібліятэцы запланаваны шэраг сустрэч з сучаснымі пісьменніцамі. Першай госцяй праекта стала Аксана Валуй — паэтэса, член Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя В. А. Калесніка. Яе радкі ўжо паспелі пакарыць сэрцы многіх.


Аксана Валуй расказала пра свой шлях да паэзіі, падзялілася поглядам на жыццё. Аксана Валуй нарадзілася ў г. Бяроза, скончыла эканамічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2008 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Спецыяліст па мытным афармленні і кантролі». З 2004 года і да гэтага часу працуе галоўным бухгалтарам. Аднак, нягледзячы на прафесійную дзейнасць, унутраны свет Аксаны Валуй знаходзіць сваё адлюстраванне ў паэтычнай творчасці. Яе зборнікі вершаў «Пастукай у маё сэрца» (2014 г.) і «Жар-птушка» (2025 г.) — гэта адчыненыя дзверы ў свет тонкіх душэўных перажыванняў, дзе кожны радок напоўнены святлом, мудрасцю і шчырасцю.


Творчасць Аксаны Валуй — гэта песня аб унікальнасці кожнага чалавечага жыцця. У яе вершах ажывае прыгажосць роднай прыроды, апяваюцца дарагія сэрцу куткі зямлі, гучыць разважанне пра каханне — да Бога, да бацькоў, да людзей, да ўсяго жывога. Паэзія Аксаны Валуй нагадвае людзям пра вечныя каштоўнасці і непаўторнасць кожнага імгнення. Удзел у абласным этапе паэтычнага конкурсу «Мы народжаны для натхнення» (2013 г.) і пастаянная прысутнасць на раённым фестывалі-конкурсе песні і паэзіі «Мелодыі Ясельды» — яшчэ адно пацвярджэнне значнасці і запатрабаванасці таленту Аксаны Валуй.


У час сустрэчы госця расказала таксама пра людзей, якіх лічыць сваімі настаўнікамі на літаратурнай ніве; пра тое, як і калі ў яе нараджаюцца вершы; а яшчэ падзялілася планамі аб будучых творчых праектах. Адкрытая і таварыская, Аксана Валуй адказала на шматлікія пытанні слухачоў, сярод якіх былі студэнты філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна і навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі.


Новы праект абласной бібліятэкі «Жаночы почырк у беларускай літаратуры» — гэта выдатная магчымасць адкрыць для сябе новыя імёны і новыя грані таленту, якія ўзбагачаюць сучасную беларускую літаратуру.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу