Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Жаночая душа паэзіі»: выстава ў аддзеле абанемента

«Жаночая душа паэзіі»: выстава ў аддзеле абанемента

«Жаночая душа паэзіі»: выстава ў аддзеле абанемента

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтаваў экспазіцыю «Жаночая душа паэзіі», якая дэманструе ўспрыманне свету праз прызму жаночай душы, увасобленае ў вершах паэтак усіх краін на працягу стагоддзяў.


Жаночая паэзія — гэта асаблівы свет. Свет пранізліва пачуццёвы, адухоўлены, дзе ёсць месца радасці і смутку, але няма месца абыякавасці. На экспазіцыі прадстаўлены дзясяткі прыгожых вершаў, напісаных жанчынамі. Сярод неацэнных духоўных скарбаў, якімі багатая Беларусь, — вершы ўраджэнак Брэстчыны Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц, Зінаіды Дудзюк, Раісы Баравіковай і інш. З асабліва цікавых выданняў — «Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду» (Мінск, 2017). Над гэтым выданнем на працягу шасці гадоў працавалі Аксана Данілюк і Віктар Жыбуль.


Прадстаўлены таксама зборнікі расійскіх аўтарак-жанчын. Міру Лахвіцкую лічаць заснавальніцай рускай жаночай паэзіі ХХ стагоддзя. Менавіта яна праклала шлях для Ганны Ахматавай і Марыны Цвятаевай, якія ўжо вынеслі творчасць жанчын-паэтэс на адзін узровень з мужчынамі, адчынілі чалавецтву дзверы ў свет жаночай мудрасці. Знайшлі сваё — зусім асаблівае — месца зборнікі паэтэс ваеннага пакалення: Юліі Друнінай, Вольгі Берггольц, Веранікі Тушновай. У шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя з'явіліся новыя, вельмі яркія імёны: Юна Морыц, Бэла Ахмадуліна, Рыма Казакова… Прадстаўлены і сучасныя паэтэсы, творчасць якіх не пакідае абыякавым. Сярод іх — Дыяна Арбеніна, нязменны лідар гурта «Начныя снайперы», паэтэса і музыка. У зборнік «Аўтадафэ» (Масква, 2012) яна ўключыла тэксты сваіх песень і вершы розных гадоў.


Жаночая паэзія займае асаблівае месца ў літаратурным свеце. Вершы, напісаныя жанчынамі, заўсёды выклікаюць шмат эмоцый і адчуванняў. Жанчыны не баяцца быць шчырымі да канца. Амаль кожны жаночы верш — гэта споведзь, не толькі аб каханні, аб сваім лёсе, але і аб роднай зямлі. Чытайце, сябры! Любіце паэзію!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу