Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Заря. Юбилейная история»: да 85-годдзя галоўнай газеты Брэстчыны

«Заря. Юбилейная история»: да 85-годдзя галоўнай газеты Брэстчыны

«Заря. Юбилейная история»: да 85-годдзя галоўнай газеты Брэстчыны

У 2024 годзе спаўняецца 85 гадоў стварэння Брэсцкай вобласці. Роўна столькі ж гадоў спаўняецца і галоўнаму друкаванаму выданню рэгіёна — абласной грамадска-палітычнай газеце «Заря».

 

За 85 гадоў журналісты «Зары» упісалі нямала яркіх старонак у летапіс гісторыі Берасцейшчыны. І сёння «Заря» нясе сваім чытачам навіны, дорыць сустрэчы з цікавымі суразмоўцамі і прапануе багатую палітру інфармацыі. За гады дзейнасці выйшла больш за 24 тыс. нумароў.

 

16 мая ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася сустрэча з рэдакцыяй «Зары» — галоўным рэдактарам Ігарам Уладзіміравічам гетманам, рэдактарам аддзела палітыкі і эканомікі Яўгенам Віктаравічам Літвіновічам і рэдактарам аддзела інтэрнэт-праектаў Вольгай Ігараўнай Свірыдовіч.

 

Госці распавялі пра яркія старонкі гісторыі газеты і пра дзень сённяшні, падзяліліся сакрэтамі журналісцкіх будняў, успомнілі свае першыя артыкулы і самыя папулярныя публікацыі.

 

Першы нумар «Зары» пабачыў свет восенню 1939 года. Тады яна выходзіла толькі раз на тыдзень — са зменнымі палосамі на польскай і габрэйскай мовах, а ўжо праз пару месяцаў — у снежні — перайшла на беларускую мову і выдавалася накладам 20 тыс. асобнікаў. Газета была органам Брэсцкага абкама КП(б)Б у гады Вялікай Айчыннай вайны газета выдавалася падпольна — рэдакцыя і друкарня размяшчаліся ва ўрочышчы Хаваншчына Івацэвіцкага раёна.

 

Сёння «Заря» выходзіць два разы на тыдзень аб'ёмам 48 старонак і тыражом 25 тыс. экзэмпляраў, таксама прадстаўлена ў Інтэрнэце асобным сайтам і старонкамі ў папулярных сацыяльных сетках. У штаце рэдакцыі-прафесійныя журналісты, фотакарэспандэнты, дызайнеры, а таксама ўласныя карэспандэнты ў рэгіёнах.

 

Пасля інтэрв'ю з гасцямі прысутным быў прэзентаваны інтэрнэт-праект абласной бібліятэкі «Гэты дзень у гісторыі Берасцейшчыны», у аснове якога — матэрыялы «Зары».

 

Аддзел перыядычных выданняў падрыхтаваў выставу «Заря. Юбилейная история», якая адлюстравала этапы развіцця газеты, пазнаёміла з рэдактарамі і журналістамі, якія ў розны час працавалі ў выданні, з дасягненнямі і ўзнагародамі калектыву. Асобная частка экспазіцыі прадставіла публікацыі «Зары» аб дзейнасці абласной бібліятэкі. Таксама ў гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства была магчымасць азнаёміцца з падшыўкамі газеты за розныя гады, пачынаючы з 1946-га і заканчваючы 2024-м. Усе яны захоўваюцца ў фондзе абласной бібліятэкі.

 

У завяршальнай частцы сустрэчы прысутныя азнаёміліся з электроннай бібліятэкай — бібліятэчным прадуктам, які змяшчае каля 40 тыс. экзэмпляраў лічбавых копій краязнаўчых выданняў і рэгулярна папаўняецца. Сярод дакументаў электроннай бібліятэкі — кнігі і выданні рэгіянальнай перыёдыкі: газета «Народная трыбуна» з 1990 па 1999 гг.; раённыя газеты 40-60-х гг. ХХ ст., у тым ліку газеты неіснуючых цяпер тэрытарыяльных дзяленняў («Перамога» Антопальскага раёна, «Ленінскі шлях» Жабінкаўскага раёна, «Чырвоны сцяг» Пружанскага раёна, «Авангард» Лунінецкага раёна і інш.), і, вядома ж, абласная газета «Заря». У электроннай бібліятэцы яна прадстаўлена з 1946 па 1978 гг. Доступ да электроннай бібліятэцы лакальны, г. зн. прадастаўляецца ў чытальных залах.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел чытачы і прыхільнікі газеты, карыстальнікі бібліятэкі, навучэнцы каледжа сувязі — будучыя спецыялісты паштовых аддзяленняў, студэнты першага курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна спецыяльнасці «Літаратурна-рэакцыйная дзейнасць», члены Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі са старшынёй Таццянай Анатольеўнай Дземідовіч, а таксама паэт, публіцыст, журналіст Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч — чалавек, які прысвяціў журналістыцы шмат гадоў жыцця.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76

 



Зварот да спісу