Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
27 лютага 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў прайшлі чарговыя заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка». У гэты раз заняткі наведалі навучэнцы 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага». Для заняткаў была абраная самая папулярная сярод моладзі тэма — «Гісторыя».
Вучні працавалі з перыядычнымі выданнямі, навучаліся пошуку неабходнай інфармацыі, аналізавалі яе і фармавалі адказы на зададзеныя пытанні.
У часопісных публікацыях яны знаходзілі адказы на прадастаўленыя для іх пытанні: каго ў 1920-х г. называлі «мяшочнікамі»? Што такое «какошнік»? Хто ўвёў у Расеі ў абарачэнне папяровыя грошы, а які кіраўнік іх спрабаваў знішчыць? Колькі асабовых бакоў маглі мець Слуцкія паясы і з чаго яны вырабляліся? Калі быў заснаваны ордэн Перамогі, дзе і з чаго ён вырабляўся?
На гэтыя і многія іншыя пытанні навучэнцы шукалі адказы ў часопісах «Планета», «Наука и жизнь», «Родина», «Дилетант».
Запісацца на заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка» можна па тэлефоне аддзела перыядычных выданняў.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39