Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
13 сакавіка 2024 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшла сустрэча «Я изучаю китайский язык» — трэцяе мерапрыемства праекта «Дні кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце». Удзельнікамі сустрэчы сталі выкладчыкі і слухачы Інстытута Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна; навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Брэста», «Гімназія № 5 г. Брэста», дзе на пастаяннай аснове арганізавана навучанне кітайскай мове; чытачы абласной бібліятэкі.
Дырэктар Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна Анжэла Яўгенаўна Саідзі пазнаёміла слухачоў з асноўнымі напрамкамі работы інстытута, сярод якіх: курсы кітайскай мовы з фарміраваннем груп розных узроўняў (ад пачаткоўца да прасунутага); правядзенне міжнародных экзаменаў HSK, HSKK на веданне кітайскай мовы, культурныя мерапрыемствы па вывучэнні культуры Кітая.
Навучэнцы агульнаадукацыйных школ прадэманстравалі прыгажосць кітайскай культуры: выканалі танец, прачыталі вершы на кітайскай мове. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі выкладчыкі кітайскай мовы са школы і гімназіі прадставілі навучальны працэс, культурныя мерапрыемствы па папулярызацыі кітайскай культуры і традыцый.
Адбыліся майстар-класы па чайнай цырымоніі, кітайскай каліграфіі, кітайскім жывапісе, арыгамі. У якасці настаўнікаў выступілі выкладчыкі, выпускнікі і магістранты БрДУ імя Пушкіна з Кітая.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74