Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Я быў на той вайне: кнігі, дакументы, лісты»: літаратурны агляд

«Я быў на той вайне: кнігі, дакументы, лісты»: літаратурны агляд

«Я быў на той вайне: кнігі, дакументы, лісты»: літаратурны агляд

«Гісторыя патрабуе павагі да сябе, як і дзедаўскія магілы», — сказаў аўтар гістарычнага рамана Валянцін Пікуль. 2025 год — год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Нават пасля столькіх гадоў вельмі важна захаваць памяць аб трагічных падзеях.


15 мая 2025 г. бібліятэку наведалі навучэнцы 1 курса Брэсцкага каледжа-філіяла УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту». Вядучы бібліятэкар аддзела абанемента Наталля Анатольеўна Равенка правяла для гасцей агляд кніжнай выставы «Я быў на той вайне: кнігі, дакументы, лісты», з якога яны больш даведаліся пра беларускіх і савецкіх пісьменнікаў-франтавікоў (Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Даніла Граніна і інш.). Ішла размова і аб паэтах-удзельніках падзей Вялікай Айчыннай — Юліі Друнінай, Булаце Акуджаве, Сямёне Гудзенку, Эдуардзе Асадаве.


Канешне, не забыліся і пра мясцовых аўтараў. Кніга Ганаровага грамадзяніна нашага горада Васіля Ласковіча «Отзвук далёкой грозы» — ваенныя мемуары 1939–1945 гадоў. Моладзь даведалася пра кнігу Рамана Левіна «Хлопчык з гета» — аднаго з нямногіх уцалелых вязняў Брэсцкага гета. Унікальнае выданне Аляксандра Валковіча «Письма войны» — гэта франтавыя лісты радавых і камандзіраў родным, лісты з фашысцкай няволі беларускіх остарбайтэраў, біяграфіі, гісторыі і лёсу. Некалькі копій ваенных лістоў прысутныя патрымалі ў руках.


Мы рады, што тэма Вялікай Айчыннай вайны хвалюе маладое пакаленне. Многія з прысутных на аглядзе ўзялі з выставы кнігі для чытання.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу