Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
15 сакавіка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — 30 гадоў. Да гэтага дня ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, падрыхтавана выстава «Я — гражданин своей страны! К 30-летию принятия Конституции Республики Беларусь».
Канстытуцыя — асноўны Закон дзяржавы. Да ліку галоўных прынцыпаў, якія складаюць нормы Канстытуцыі, варта аднесці: вяршэнства права, гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна, дэмакратычны парадак фарміравання органаў улады. Канстытуцыя, увасобіўшы ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці, грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя, а таксама кнігі па дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, кнігі, брашуры і перыядычныя выданні, у якіх разглядаюцца асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці за апошнія 30 гадоў, а таксама матэрыялы па правах і нормах дзяржавы для грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя — гэта асноўны прававы акт законнасці і справядлівасці краіны, яна тычыцца кожнага чалавека, з'яўляючыся асноўным гарантам яго правоў і свабод.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74