Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 28 ліпеня 2024 года ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працуе выстава «Войны — ужасы и трагедии планеты», прымеркаваная да 110-годдзя абвяшчэння Першай сусветнай і 85-годдзя Другой сусветнай войнаў.
Першая і Другая сусветныя вайны сталі глабальнымі ваеннымі канфліктамі, якія ўзрушылі ўсю планету і да непазнавальнасці яе змяніла. Першая Сусветная вайна забрала 10 млн чалавечых жыццяў, Другая — звыш 50 млн.
Экспазіцыя ўключае ў сябе дакументы, прысвечаныя гісторыі войнаў: прычынах і перадумовам, найважнейшым бітвам, тэхніцы і ўзбраенню, трагічным наступствам для рускага і беларускага народаў. У ліку прадстаўленых кніжных выданняў: М. У. Оськин «Гісторыя Першай сусветнай вайны» (Масква, 2014), Л. У. Ланнік «Рускі фронт у 1914-1917 гады» (Санкт-Пецярбург, 2018), І. Р. Чыкалава «(Не)забытая война» (Мінск, 2024), зборнік навуковых артыкулаў «Беларусь в пламени Первой мировой войны» (Мінск, 2022).
На выставе прадстаўлены цэлы шэраг выданняў з храналогіяй і картамі ваенных дзеянняў, фотадакументамі. Можна азнаёміцца з мемуарнай літаратурай, якая ўключае малавядомыя факты пра ваенныя падзеі, лёсы людзей: «Воспоминания без цензуры» К. К. Ракасоўскага (Масква, 2020), «Маршал Жуков. Каким мы его помним» (Масква, 1988).
Важная частка выставы раскрывае ўсенародную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны ў сучасным кантэксце, захаванне гістарычнай памяці ў Беларусі прадстаўлены ў матэрыялах у завяршальнай частцы экспазіцыі.
Матэрыялы выставы прызначаны для шырокага кола чытачоў. Выстава будзе экспанавацца да канца верасня.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74